Мінск. Тэатр Оперы і балета
Славутасьць
Беларусь, Мінская вобл., Мінск, плошча Парыжскай Камуны, 1.
0
346
07.09.2024
Апісанне
Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета ў Мінску – гэта галоўная тэатральная і музычная пляцоўка на Беларусі. Пабудаваны тэатр на Траецкай гары ў Траецкім прадмесці. Узведзены будынак па праекту вядомага беларускага архітэктара І. Лангбарда ў стылі савецкага канструктывізму. Большасць пастановак ідзе на мовах арыгіналу, а таксама на дзяржаўных мовах Рэспублікі Беларусь: рускай і беларускай.
Вэб сайт:
https://bolshoibelarus.by/bel/Катэгорыі

Платна

Гістарычнае

З дзецьмі

Паркавая зона

Помнік архітэктуры

Актыўны адпачынак
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.9104933
Даўгата: 27.561596
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
07.09.2024
Мінск. Тэатр Оперыі балета.
Тэатар оперы і балету быў пабудаваны па праекту вядомага архітэктара Іосіфа Лангбарда. Спачатку быў праведзены архітэктурны конкурс на пабудову тэатра ў Мінску у якім прынялі ўдзел вядомыя савецкія архітэктары. І першапачаткова меркавалася, што будынак будзе будавацца па праекту архітэктвра Георгія Лаўрова. Але абралі варыянт І. Лагбарда. У чэрвені 1933 года ў дзень святкавання вызвалення Беларусі ад белапалякаў на плошчы Парыжскай камуны ўрачыста адбылася закладка будынка тэатра. Паводле легенды месца для тэатра было абрана беларускай опернай спявачкай Ларысай Александроўскай. Завяршылася будаўніцтва тэатра толькі ў 1938 годзе. Будынак пабудаваны ў стылі савецкага канструктывізму з некаторымі элементамі ар – дэко. Але тэатр пабудаваны быў па спрошчанаму праекту з мінімальным аздабленнем і дэкорам. Урачыстае адкрыццё адбылося ў маі 1939 года прэм’ерай оперы кампазітара Яўгена Цікоцкага “Міхась Падгорны”. На новай сцэне першым балетным спектаклем з пастаноўкай знакамітага харэографа К. Галейзоўскага быў “Бахчысарайскі фантан”, які адкрыў новы сезон. Пасля вайны будынак тэатра некалькі разоў рэстаўраваўся і мадэрнізіраваўся. Апошняя значная рэканструкцыя адбылася ў 2006 -2009 годах, калі будынку быў нададзены першапачатковы варыянт І. Лангбарда. У будынку тэатра можна замовіць экскурсію, пад час якой вы пабываеце на сцэне, за кулісамі, вас завядуць таксама і пад сцэну і распавядуць пра тэхнічныя магчымасці сучаснага абсталявання тэатра.
Каментары
Усяго каментароў: 0