Знай свой край

Знай свой край

Германавічы. Германавіцкі музей культуры і побыту.

Музей

Музей

Беларусь, Віцебская вобл., Шаркаўшчынскі р-Н, аг. Германавічы, вул. Школьная, д. 20

0

242

20.11.2024

Апісанне

Германавіцкі музей культуры і побыту быў адкрыты ў 1986 годзе. Экспазіцыю музея першапачаткова збірала настаўніца рускай мовы і літаратуры мясцовай сярэдняй школы. У 1992 годзе музей набыў статус дзяржаўнага. Ён размешчаны ў былым сядзібным доме памешчыкаў Шырынаў, які ўваходзіць у Сядзібна – паркавы комплекс 18 стагоддзя.


Катэгорыі

Платна

Платна

З дзецьмі

З дзецьмі

Гістарычнае

Гістарычнае

Экспазіцыя

Экспазіцыя

Месцазнаходжанне

Шырата: 55.410867
Даўгата: 27.72793

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Ольга Ерёменко

20.11.2024

Мастацка-этнаграфічны музей імя Язэпа Драздовіча. Размешчаны ў былым сядзібным доме 18 стагоддзя.

Сёння ў музеі знаходзяцца 4 экспазіцыйныя залы. З 2016 года музей носіць імя Язэпа Нарцызавіча Драздовіча.

Дзве залы першага паверха прадстаўляюць наведвальнікам этнаграфічныя матэрыялы і знаёмяць іх з багатай культурнай спадчынай рэгіёну. Дзве залы другога паверха прысвечаны жыццю і дзейнасці значнай асобы Язэпа Драздовіча ў беларускай культуры. Ён не толькі вядомы беларускі мастак, але і скульптар, археолаг, астраном, пісьменнік. У музеі прадстаўлены яго 14 арыгінальных карцін, сярод якіх графічныя работы, жывапіс. Карціны прысвечаны мінуламу Беларусі, у іншых працах намаляваны фантастычныя пейзажы, адлюстроўваюцца адвечныя пытанні дабра і зла, жыцця і смерці.  

Асноўны фонд музея складае амаль 7000 музейных прадметаў. Ён прапануе наведвальнікам разнастайныя экспазіцыі, якія прасочваюць развіццё побыту, мастацтва і рамёстваў. У ім можна ўбачыць начынне, мэбля, тэкстыль, якія ўзнаўляюць атмасферу сельскага жыцця. Музей дэманструе работы мясцовых майстроў, уключаючы вырабы з дрэва, кераміку і тэкстыль, якія адлюстроўваюць унікальныя мастацкія тэхнікі і стылі. Наведвальнікі могуць убачыць як адзначаліся розныя падзеі і святы з выкарыстаннем аўтэнтычных касцюмаў і дэкарацый. 

Музей актыўна працуе для павышэння турыстычнай прывабнасці рэгіёна і прасоўвання гісторыка-культурнай спадчыны. Арганізуюцца майстар-класы па народных рамёствах, лекцыі і выставы. Штогод музей прымае ўдзел у міжнароднай акцыі»Ноч музеяў". Традыцыйна тут праводзіцца» Бульбяны фэст", сустрэчы з пісьменнікамі, дзеячамі мастацтва і краязнаўцамі.  

Супрацоўнікі музея арганізуюць краязнаўчыя вандроўкі-экспедыцыі, музейныя інтэрактыўныя заняткі, квэст-гульні, экалагічныя і патрыятычныя акцыі.

Музей імя Язэпа Драздовіча адыгрывае важную ролю ў захаванні культурных каштоўнасцяў. Ён не толькі з'яўляецца сховішчам гісторыі, але і становіцца месцам сустрэчы людзей, якія цікавяцца народнымі традыцыямі і культурай.

 Наведванне гэтага музея дае магчымасць пагрузіцца ў глыбокі і багаты свет народнай культуры. 

 

 


Каментары

Усяго каментароў: 0