Знай свой край

Знай свой край

Ілава. Ілаўскі вінны завод.

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Мінская вобласць, Мядзельскі раён, в. Ілава,вул. Завадская, 1

Апісанне

Ілаўскі вінны завод размешчаны ў маляўнічай вёсцы Ілава Мядзельскага раёна. Гэта ўнікальнае беларускае прадпрыемства, якое ахоплівае ўвесь цыкл вытворчасці натуральных пладова-ягадных вінаў, кальвадосаў, сокаў і кансервацыі. Галоўная асаблівасць завода - выкарыстанне выключна ўласнай сыравіны, вырашчанай на плантацыях плошчай 90 гектараў, і адмова ад штучных араматызатараў і фарбавальнікаў.
На гэтым прадпрыемстве праводзяцца экскурсіі для дарослых з наведваннем вытворчасці і дэгустацыяй. Дзеці тут змогуць даведацца шмат цікавага аб вытворчасці натуральных сокаў і павідла.

Вэб сайт:

https://ilovo.by/

Катэгорыі

Платна

Платна

Гістарычнае

Гістарычнае

Гастранамічны

Гастранамічны

Каментары

Нататкі да месца

1

Ольга Ерёменко

16.09.2025

Ілаўскі вінны завод можна наведаць з экскурсіяй па вытворчасці і дэгустацыяй.

Гісторыя завода бярэ свой пачатак яшчэ ў 1832 годзе, калі мясцовы памешчык Акушка заснаваў тут бровар. У савецкую эпоху вытворчасць была мадэрнізавана, а ў 90-я гады завод набыў сучаснае аблічча.


Сёння, спалучаючы векавыя традыцыі і сучасныя тэхналогіі, Ілаўскі вінны завод па праве ганарыцца сваімі унікальнымі вінамі, асабліва вылучаючыся вытворчасцю віна з дурніцы – сапраўднай рэдкасцю нават на міжнародным узроўні. Кальвадос (яблычны брэндзі) вырабляны на прадпрыемстве мае тэхналогію вытворчасці аналагічную каньячнага.


Галоўная асаблівасць завода - выкарыстанне выключна ўласнай сыравіны, вырашчанай на плантацыях плошчай 90 гектараў, а таксама адмова ад штучных араматызатараў і фарбавальнікаў. Прадпрыемства мае свой сад, дзе вырошчваюць яблыкі і парэчку — сыравіну для будучай прадукцыі.


Таксама на заводзе ўстаноўлена адзіная ў Беларусі дыстыляцыйная калона бесперапыннага дзеяння, якая дазваляе атрымліваць дыстыляты высокай якасці.

Акрамя алкагольнай прадукцыі, Ілаўскі вінны завод выпускае шырокі асартымент натуральных бярозавых сокаў, павідла і соусаў, прыгатаваных па арыгінальных рэцэптах (уключаючы таматавыя і яблычныя).


Ілаўскі вінны завод запрашае ўсіх жадаючых на займальныя экскурсіі з дэгустацыяй. На экскурсіі можна пазнаёміцца з працэсам вырошчвання сыравіны і сакрэтамі вытворчасці віна, наведаўшы вытворчыя цэхі. Таксама можна прадэгуставаць лепшыя ўзоры фірмовых вінаў і натуральных прадуктаў і набыць упадабаную прадукцыю ў фірмовай краме.

Каментары