Барысаў. Стадыён "Барысаў-Арэна".
Славутасьць
Беларусь, Мінская вобл., Барысаўскі р., Г. Барысаў, вул. Гагарына, 119.
0
272
13.11.2024
Апісанне
На ўскраіне горада Барысава знаходзіцца сучасны футбольны стадыён"Барысаў–Арэна". Гэты стадыён з'яўляецца хатняй арэнай для футбольнага клуба БАТЭ, і быў пабудаваны ў 2014 годзе. Стадыён змяшчае больш за 13 тысяч чалавек. На стадыёне працуюць кафэ, дзіцячы цэнтр, фітнес–зала, трэнажорная зала і крамы.
Падчас урачыстага адкрыцця арэны 3 мая 2014 года на футбольным полі сустракаліся гродзенскі «Нёман» і салігорскі «Шахцёр». Знешні выгляд арэны вельмі прывабны і незвычайны,, і сюды часта прыязджаюць госці і турысты, каб паглядзець на сучасную архітэктуру.
Катэгорыі

Платна

Гастранамічны

З дзецьмі

Актыўны адпачынак

Помнік архітэктуры

Паркавая зона
Месцазнаходжанне
Шырата: 54.19294611
Даўгата: 28.4758201
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
13.11.2024
Барысаў. Стадыён "Барысаў-Арэна".
У Барысаве акрамя помнікаў архітэктуры падчас экскурсіі можна паглядзець і новы сучасны спартыўны стадыён»Барысаў-Арэна". У горадзе ёсць адзін з лепшых у Беларусі футбольных клубаў БАТЭ, які выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.
Ідэя аб пабудове новага стадыёна ў Барысаве існавала даўно. І вось у 2010 годзе дэпутаты горада звярнуліся з просьбай да кіраўніцтва краіны з прапановай аб будаўніцтве новай арэны. Было прынята станоўчае рашэнне і кіраўніцтва БАТЭ пры пошуку кампаніі, якая зробіць праект і пабудуе арэну, аддало перавагу славенскай фірме. Архітэктары Рок Аман і Шпела Відэчнік летам 2010 года зрабілі праект будынка.
Пачалося будаўніцтва ў лістападзе 2010 года. Умяшчальнасць футбольнай арэны складае больш за 13 тысяч чалавек, ложы для ганаровых гасцей на 600 чалавек. Таксама існуе ложа для прэсы са столікамі. Адтуліны на фасадах арэны служаць для натуральнай вентыляцыі газона, а дах стадыёна звонку абліцаваная металічнымі лістамі. У падтрыбунных памяшканнях размешчана 3 тысячы квадратных метраў камерцыйных плошчаў. Каля арэны зробленая машына паркоўка на тысячу машына-месцаў. Адкрыццё "Барысаў-Арэны" прайшло вельмі ўрачыста ў маі 2014 года.
Стадыён пабудаваны на ўскраіне горада побач з трасай, якая вядзе на Мінск. Стадыёну "Барысаў-Арэна" прысвоена 4–я катэгорыя УЕФА, і гэта дазваляе праводзіць тут футбольныя спаборніцтвы на самым высокім узроўні.
Каментары
Усяго каментароў: 0