Знай свой край

Знай свой край

Вялікая Бераставіца. Музей Вавёркі

Музей

Музей

Беларусь, Гродзенская вобл., г. Вялікая Бераставіца, вул. Савецкая, 17

0

250

23.11.2024

Апісанне

Калі будзеце ў невялікім мястэчку Вялікая Бераставіца, то не забудце завітаць у новы сучасны музей вавёркі. У 18 стагоддзі кароль Аўгуст ІІІ надаў мястэчку герб з выявай вавёркі і шляхецкай кароны і некалькі год таму быў створаны раёны краязнаўчы музей «Музей вавёркі ў Вялікай Бераставіцы». У музеі распавядаецца і пра роль вавёркі ў гісторыі Беларусі і пра гісторыю Бераставіцкага краю. У экспазіцыі прадстаўлены макет палацу Касакоўскіх, які, на жаль, да нашага часу не захаваўся.

Катэгорыі

Платна

Платна

Экспазіцыя

Экспазіцыя

Гістарычнае

Гістарычнае

З дзецьмі

З дзецьмі

Батанічны

Батанічны

Заалагічны

Заалагічны

Літаратурны

Літаратурны

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.19066283
Даўгата: 24.01548257

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

23.11.2024

Вялікая Бераставіца. Музей Вавёркі

У невялікім раёным цэнтры Вялікая Бераставіца ёсць незвычайны музей, які прысвечаны вавёрке. І размова ў музеі будзе перадусім не пра жывёлаў, дакладней, пераважна не пра флору і фаўну.

Мястэчка Вялікая Бераставіца вядомае з пачатку 16 стагоддзя. У 1754 годзе кароль Польскі і Вялікі князь Літоўскі Аўгуст ІІІ даў мястэчку герб і права Магдэбургскае. На гербе была выява вавёркі, а над ёй шляхетская карона. Згодна гэтым гістарычным дадзеным быў распрацаваны сучасны герб горада і ў 2006 годзе быў зацверджаны афіцыйна сімвал горада: «Красная вавёрка пад залатой каронай». І дзякуючы такому незвычайнаму гербу і ўзнік раёны краязнаўчы музей.

Музей бярэ свой пачатак з 2012 года, калі было прынята рашэнне аб стварэнні музея і пачаўся збор экспанатаў. А сама экспазіцыя адчынілася ў 2014 годзе. Плошча музея складае 268 метраў квадратных. Маецца 4 зала пастаянай экспазіцыі.

 Пачынаеца экскурсія ў музеі пра гісторыю вавёркі, яе ролю ў геральдзіке. Прадстаўлены археалагічныя знаходкі. Распавядаецца пра шляхецкія сядзібы краю і выбітных землякоў. Родам з Вялікай Бераставіцы Восіп Міхайлавіч Кавалеўскі (1801 – 1878) – беларускі і польскі гісторык, філолаг і арыенталіст. За ўдзел у таемных таварыствах філаматаў і філарэтаў быў арыштаваны і сасланы ў Казань, дзе вывучаў усходнія мовы ва ўніверсітэце. Падарожнічаў у Кітаі і Манголіі. Пасля вяртання ў Казань, працаваў ва ўніверсітэце, выдаў «Кароткую граматыку мангольскай кніжнай мовы» і іншыя кнігі. Прызначаны прафесарам Казанскага ўніверсітэта, а затым абраны акадэмікам Пецярбургскай АН. Стаў рэктарам Казанскага ўніверсітэта.

Каментары

Усяго каментароў: 0