Жалудок. Гаспадарчыя пабудовы.
Славутасьць
Беларусь, Гродзенская вобласць, Шчучынскі раён, сяло Жалудок
Апісанне
Горад Жалудок спрадвеку вядомы сваім палацам роду Тызенгаўзаў, які захаваўся да нашых дзён у занядбаным стане, і палацам князёў Святаполк-Чацвярцінскіх. Вакол палаца пабудавана некалькі дзясяткаў гаспадарчых пабудоў, якія маюць гістарычную і эстэтычную каштоўнасць. Большасць гэтых пабудоў захаваліся да нашага часу ў добрым стане. Каб іх убачыць, трэба праехаць міма сядзібнага парка і возера. Адразу за возерам справа і злева вы ўбачыце драўляныя і цагляныя пабудовы. Некаторыя з іх да гэтага часу выкарыстоўваюцца па сваім прызначэнні.
Катэгорыі

Крушня

Помнік архітэктуры

Гістарычнае

На рэстаўрацыі
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
20.10.2024
Жалудок. Гаспадарчыя пабудовы.
Калі турысты наведваюць мястэчка Жалудок, яны найперш глядзяць на палац з паркам і касцёл. І пры гэтым забываюцца, што ў пасёлку яшчэ ёсць некалькі дзясяткаў старажытных гаспадарчых пабудоў. Гэтыя будынкі розныя па часе будаўніцтва, архітэктуры і прызначэнню. Большасць з іх размешчаны на адкрытай прасторы ў полі недалёка ад палацава-паркавага комплексу Святаполк-Чацвярцінскіх.
Як праедзеце парк з правага боку і павярнеце налева, то едзьце за возера, і адразу за дамбай вы ўбачыце прыгожыя будынкі рознага памеру і часу пабудовы. Гэта пабудовы, якія засталіся ад сядзібнай гаспадаркі, частка з якіх да гэтага часу выкарыстоўваецца мясцовым калгасам. Ёсць стайні, пунi, бровар і іншыя памяшканні. Некалькі будынкаў ужо знаходзяцца ў аварыйным стане. Але большасць з іх усё яшчэ цэлыя. Некаторыя пабудовы былі ўпрыгожаны, і нечым нагадваюць нават невялікія сядзібныя палацы. А ледавік, які мае ў плане круглую форму, знаходзіцца ў самым пасёлку сярод сучасных жылых дамоў. Пра гэты незвычайны будынак варта распытаць мясцовых жыхароў, і яны з радасцю раскажуць вам пра яго мясцовыя гісторыі і легенды.