Знай свой край

Знай свой край

Слаўгарад. Паштовая станцыя і гісторыка – краязнаўчы музей.

Музей

Музей

Беларусь, Магілёўская вобл., г. Слаўгарад, вул. Ленінская, 49.

0

234

07.11.2024

Апісанне

Старадаўні горад Слаўгарад, які вядомы па пісьмовым крыніцам з 12 стагоддзя, размяшчаецца на перакрыжаванні значных водных і наземных шляхоў. У 19 стагоддзі праз горад прайшоў паштовы тракт Масква – Варшава і ў мястэчку была пабудавана паштовая станцыя. У горадзе таксама створаны гісторыка – краязнаўчы музей, які размясціўся ў сучасным будынку каля паштовай станцыі. Музей складаецца з некалькіх экспазіцый, якія распавядаюць гісторыю Слаўгарадскай зямлі ад самай старажытнасці і да сучаснасці. Будынак паштовай станцыі знаходзіцца на рэстаўрацыі.

Катэгорыі

Літаратурны

Літаратурны

Платна

Платна

Геалагічны

Геалагічны

На рэстаўрацыі

На рэстаўрацыі

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Экспазіцыя

Экспазіцыя

Гістарычнае

Гістарычнае

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.45104937
Даўгата: 31.00471865

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

08.11.2024

Слаўгарад. Паштовая станцыя і гісторыка – краязнаўчы музей.

Доўгі час старадаўні горад Слаўгарад быў без краязнаўчага музея. І музей меркавалася стварыць у будынку былой паштовай станцыі 19 стагоддзя. У 2015 годзе «Слаўгарадскі раённы гісторыка – краязнаўчы музей» адчыніў свае дзверы для наведвальнікаў у сучасным будынку каля паштовай станцыі. У музеі працуе некалькі залаў, дзе вы можаце пабачыць помнікі археалогіі, этнаграфіі, вялікую калекцыю гістарычных артэфактаў, прысвечаную Вялікай айчыннай вайне. Асобны раздзел займае экспазіцыя, якая нам распавядае аб Чарнобыльскай катастрофе і страчаных вёсках. Бо Слаўгарадскі раён моцна пацярпеў у час Чарнабыльскай катастрофы ў 1986 годзе і многія вёскі былі выселены ў чыстыя раёны Беларусі. Супрацоўнікі музея сабралі цікавую калекцыю рушнікоў і сялянскага быту. Бо сялянская традыцыйная беларуская культура ўжо амаль сышла ў нябыт і каштоўныя экспанаты музея нам дадуць уяўленне, як жылі беларусы на Прапойшчыне сотні год таму. Калісці Слаўгарад, да 1945 года, называўся Прапойскам.

Перад музеям знаходзіцца будынак паштовай станцыі 19 стагоддзя, якая будавалася на паштовым тракце Масква – Варшава. Будынак узведзены па тыпавому праекту. У будучым паштовую станцыю плануецца адрэстаўраваць і зрабіць філіялам музея.

Каментары

Усяго каментароў: 0