Канічы. Касцёл
Храм
Беларусь, Магілёўская вобл., Касцюковіцкі р., Канічы.
0
253
05.10.2024
Апісанне
У Касцюковіцкім раёне ёсць цікавае гістарэчнае мястэчка Канічы, дзе калісці мелі свой маёнтак беларускія магнаты Цеханавецкія. Сама сядзіба панская да нас не дайшла, але захаваліся парэшткі мураванага касцёла і бровара. Драўляная праваслаўная царква 19 стагоддзя ў апошнія гады была знішчаная, на вялікі жаль, і там засталася толькі ліпавая прысада.
Катэгорыі

Помнік архітэктуры

Крушня

Гістарычнае
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.28381645
Даўгата: 32.16407092
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
05.10.2024
Канічы. Касцёл
Калісці Канічы былі вялікім мястэчкам, дзе віравла жыццё. Свой маёнтак тут мелі Цеханавецкія, якія валодалі вялікімі зямельнымі ўладаннямі на усходзе Беларусі. Першы касцёл у Канічах узгадваецца яшчэ ў пачатку 19 стагоддзя. Па фундацыі Цеханавецкіх у пачатку 20 стагоддзя будуецца вялізны па тутэйшым масштабам каталіцкі касцёл, які асвяцілі ў гонар Святых Анёлаў Ахоўнікаў. Касцёл пачалі будаваць у 1900 – м годзе над мгільным склепам магнатаў Цеханавецкіх і завершаны храм быў у 1910 годзе. Галоўны фасад упрыгожвалі дзве масіўныя чатырохгранныя вежы. Інтэр'еры касцёла былі багата аздоблены з выкарыстаннем вітражоў і фрэсак. Меўся ў касцёле свой арган, які па сведчанні мясцовых жыхароў у час вайны быў вывезены гітлераўскімі захопнікамі. У пасляваенны час мясцоваму калгасу патрабаваўся будаўнічы матэрыял і з дапамогай трактароў спрабавалі руйнаваць сцены – але нічога з гэтага не атрымалася… Касцёл быў пабудаваны вельмі якасна і сцены аказаліся дужа трывалымі. Недалёка ад касцёла захаваўся будынак мясцовага бровару, які таксама будаваўся на сродкі Цеханавецкіх. Бровар мураваны, з чырвонай цэглы. Яшчэ 30 год таму выкарыстоўваўся мясцовым калгасам, а зараз, як і касцёл прыйшоў у заняпад.
Каментары
Усяго каментароў: 0