Знай свой край

Знай свой край

Этна-культурны турыстычны комплекс "Наносы Адпачынак"

Музей

Музей

Мінская вобласць, Мядзельскі раён, Нарачскі сельсавет, вёска Наносы

1

328

20.08.2024

Апісанне

Этна-культурны комплекс "Наносы" размяшчаецца на беразе цудоўнага возера Нарач, у самым сэрцы парку "Нарачанскі" - адным з самых прыгожых мясцін Беларусі. Шпацыруючы па комплексе вы зможаце ўбачыць усю прыгажосць Беларускай прыроды, яе маляўнічыя лясы, чыстую роўнядзь возера з празрыстай вадой, атрымаць асалоду ад цішыні і спакою, падыхаць свежым паветрам, а таксама ў поўнай меры адчуць сябе самым сапраўдным этнічным беларусам і паўдзельнічаць у вясковым побыце.

Катэгорыі

Платна

Платна

Паркавая зона

Паркавая зона

З дзецьмі

З дзецьмі

Гістарычнае

Гістарычнае

Гастранамічны

Гастранамічны

Актыўны адпачынак

Актыўны адпачынак

Экспазіцыя

Экспазіцыя

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.8614981
Даўгата: 26.7118733

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Лера Ерёменко

20.08.2024

Этна-культурны турыстычны комплекс "Наносы Адпачынак"

Этна-культурны комплекс "Наносы" - выдатны варыянт для правядзення часу з сям'ёй і рэлаксацыі. На тэрыторыі комплексу знаходзіцца адноўленая старажытная беларуская вёска, з такімі ж інтэр'ерамі і прадметамі ўнутры, як яны выглядалі раней: руская печ, самавары, іконы, куфры і да таго падобнае. Пабываўшы тут вы акунуцца ў культурныя традыцыі Беларусі, даведаецеся больш пра жыццё сельскіх жыхароў 19 стагоддзя, іх штодзённы побыт. Забаўка знойдзецца для кожнага. Госці могуць наведаць цікавы інтэрактыўны музей народнага побыту. Тут можна ўбачыць млын, хатку з прадметамі побыту і прыладамі працы сялян 19 стагоддзя, сажалку са гарлачыкамі, дзве студні, наведаць назіральную пляцоўку, выгляд з якой выходзіць на наваколлі возера Нарач. Калі вы будзеце з дзецьмі, то ім будзе цікава паглядзець на коней, трусоў, курачак, гусей, пеўняў. Цікава будзе ўбачыць музей самавараў, дзе іх проста вялізная колькасць! Можаце зазірнуць у музей самагонаварэння і музей хлеба. Не варта забываць аб найчыстай стайні з цудоўнымі і дагледжанымі конікамі! На тэрыторыі комплексу знаходзіцца конна-спартыўны клуб. За невялікі кошт прапануюцца конныя прагулкі для дарослых і дзяцей. Тут нават ёсць арэна, на якой праходзіць коннае шоу. Крыху далей ёсць пляж для купання, адпачынку і рыбалкі. Кавярня на тэрыторыі таксама ёсць. Кухня беларуская, прыгатаваная ў печы, усё вельмі смачна і ачмуральная падача. Персанал вельмі ветлівы і спагадны. Каб вам расказалі шмат дадатковай інфармацыі і правялі па ўсіх месцах, можна загадзя замовіць экскурсію.

Можна прыехаць на 1 дзень, а можна зняць хатку на некалькі дзён. Домікі вельмі чыстыя і прыемныя, з кухняй, спальнямі, санвузлом, у гасцёўні руская печ. Гэтак жа ёсць лазні з купэллю, масажным сталом і ручнікамі ў кожнай хатцы. Месца вельмі цікавае для наведвання, усім рэкамендую!

Каментары

Усяго каментароў: 0