Дзісна. Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Храм
Беларусь, Віцебская вобл., Міорскі р., г. Дзісна.
Апісанне
Мястэчка Дзісна, што ў Міёрскім раёне, заснавана пры зліцці двух рэк, дзе рака Дзісна ўпадае ў Заходнюю Дзвіну. У мястэчку шмат помнікаў архітэктуры і даўніны. На беразе ракі здалёк бачны каталіцкі касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Першы храм быў драўляны пабудаваны ў 17 стагоддзі. А мураваны ў стылі позняга барока пабудавалі ў 18 стагоддзі. Касцёл зачынялі ў часы Расійскай імперыі і ў гады СССР. Зараз касцёл на рэстаўрацыі.
Катэгорыі

На рэстаўрацыі

Паркавая зона

Помнік архітэктуры

Гістарычнае
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
19.11.2024
Дзісна. Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.
Першы драўляны касцёл быў пабудаваны ў Дзісне ў 1630 – х гадах, які фінансаваў шляхціц з Полацкага ваяводства Хрыстафор Малкевіч-Хялчэўскі. Ён жа запрасіў у мястэчка і прадстаўнікоў каталіцкага ордэна францысканцаў. Быў пабудаваны цэлы комплекс будынкаў: касцёл, кляштар і званіца. І ў дадатак касцёлу быў падараваны маёнтак.
На месцы драўлянага касцёла быў пабудаваны каменны храм у стылі позняга барока ў 1773 годзе. І новы касцёл назвалі-Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. У касцёле была крыпта з пахаваннямі.
Пасля антырасійскага паўстання 1830-1831 гадоў касцёл быў зачынены і францысканцы пакінулі мястэчка. Але ў 1839 годзе касцёл вярнулі вернікам. У другой палове 19-га стагоддзя адбыўся ў касцёле пажар, але будынак аднавілі. У часы польскай акупацыі ў касцёл зноў вярнуліся ксяндзы-францысканцы. Але ў 1940 годзе, пасля далучэння да Савецкага Саюза, касцёл закрылі, а ксяндза арыштавалі. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў 1941 годзе касцёльныя пабудовы моцна пацярпелі ад пажару.
Пасля вайны парафіяне хацелі адбудаваць касцёл, але ўлады былі супраць. У 1958 годзе касцёл быў узарваны і палова будынка была разбурана.
У 2007 годзе пачаліся работы па аднаўленні Касцёла, і ў 2016 годзе ўсе сцены храма былі адноўлены. Зараз ідуць работы па рэстаўрацыі інтэр'еру.