Віцебск. Летні амфітэатр
Славутасьць
Беларусь. Віцебская воб., Віцебск, праспект Фрунзэ, 13а.
0
307
29.08.2024
Апісанне
Адной з візітных картак сучаснага Віцебска з’яўляецца яго амфітэатр, які размешчаны ў самым цэнтры абласнога горада. Летні амфітэатр у Віцебску пабудаваны ў 1988 годзе і разлічаны на больш чым 6 тысяч гледачоў. На гэтай зручнай і прыгожай пляцоўцы на свежым паветры адбываюцца шматлікія мерапрыемствы і фестывалі. Самы вядомы з якіх “Славянскі базар”.
Катэгорыі

Платна

Гістарычнае

З дзецьмі

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 55.1913973
Даўгата: 30.2100049
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
29.08.2024
Віцебск. Летні амфітэатр.
Калі вы будзеце ў Віцебску, то не прапусціце Летні амфітэатр, які размешчаны ў маляўнічай даліне. Першы Летні амфітэатр з'явіўся ў Віцебску напачатку XX стагоддзі. А гэты сучасны быў пабудаваны яшчэ за савецкім часам у 1988 годзе. Плошча сцэны складае 430 квадратных метраў і здольна адначасова размясціць амаль паўтары тысячы артыстаў. Гледачоў 6247 чалавек. Таксама ёсць 2 вялікія экраны для гледачоў. А для артыстаў ёсць зручныя грымёркі. На гэтай сцэне праводзяцца многія масавыя мерапрыемствы гарадскога і міжнароднага ўзроўню. Самы вядомы з іх - знакаміты фестываль "Славянскі базар", папярэднікам якога быў "Фестываль польскай песні ў Віцебску". Першы фестываль польскай песні прайшоў у ліпені 1988 года на высокім узроўні са шматлікімі гасцямі з Польшчы, а свае віншаванні ўдзельнікам фестывалю накіравалі тагачасныя лідэры краін Міхаіл Гарбачоў і Войцэх Ярузэльскі. А з 1992 года праводзіцца яшчэ адзін маштабны фестываль пад назвай "Славянскі базар". Гасцямі фестывалю сталі многія вядомыя выканаўцы з розных краін: Ала Пугачова, Сафія Ратару, Патрысія Каас, Аляксандр Рыбак, Лайма Вайкуле і многія іншыя.
Каментары
Усяго каментароў: 0