Знай свой край

Знай свой край

Шчучын. Вежа з гадзіннікам.

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Гродзенская вобласць, Шчучынскі раён, Шчучын,вуліца Савецкая, 8

0

224

24.12.2024

Апісанне

Вежа з гадзіннікам у Шчучыне-гэта гістарычны і архітэктурны помнік, размешчаны на цэнтральнай плошчы ў горадзе Шчучын. Цагляная Капліца ў выглядзе вежы была пабудавана ў пачатку 20 стагоддзя, а па іншых існуючых дадзеных у канцы 19 стагоддзя. Яна служыла важным арыенцірам для мясцовых жыхароў і павінна была аберагаць Шчучын, які складаўся на той момант у асноўным з драўляных пабудоў, ад пажараў.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.6119318
Даўгата: 24.7371562

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Ольга Ерёменко

24.12.2024

Шчучынскі Біг-Бэн.

Першапачаткова вежа была выканана ў неакласічным стылі, што надавала ёй элегантны і вялікі выгляд. Здаўна гадзіннік на вежы не толькі служылі для вызначэння часу, але і выконвалі ролю сімвала горада.

З часам пабудова струхлела. У 1960 - я гады яе знеслі.

У 2007 годзе, да 470-годдзя горада, аб'ект вырашылі аднавіць і зноўку адбудавалі на яго гістарычным месцы. Яго ўзвялі з чырвонай цэглы ў максімальнай адпаведнасці са старой раней разбуранай гадзіннікавай. Вежу з гадзіннікам упрыгожылі флюгерам.

Нягледзячы на сціплыя памеры і не гэтак даўнюю гісторыю, гараджане сваю мясцовую славутасць любяць і называюць "Шчучынскім Біг-Бэнам".

Вежа з'яўляецца часткай культурнай спадчыны Шчучына, мае сваю гістарычную каштоўнасць і прыцягвае ўвагу турыстаў і мясцовых жыхароў.

Вежа з гадзіннікам у Шчучыне - гэта не толькі архітэктурны аб'ект, але і важная частка гісторыі горада, якая адлюстроўвае яго культурную спадчыну.

Гэта арыгінальная славутасць горада!

Цікавы факт: унутры вежы ёсць сховішча для капсул часу.  Кожны год выпускнікі школ закладваюць новую капсулу і адкрываюць старую...

Каментары

Усяго каментароў: 0