Знай свой край

Знай свой край

Крупкі. Гісторыка-краязнаўчы музей.

Музей

Музей

Беларусь, Мінская вобласць, г.Крупкі, вуліца Зайцава, 5а.

Апісанне

Гісторыка-краязнаўчы музей у Крупках з'яўляецца важным культурным цэнтрам, існуючым з 1995 года. У 2010 годзе на тэрыторыі музея была адкрыта Алея Славы герояў. Гэта 11 стэл з выявай 20 герояў Крупскага раёна. Галоўная місія работы музея - адраджаць, даследаваць і захоўваць нацыянальную, гістарычную і культурную спадчыну Крупскага раёна і горада Крупкі.

Катэгорыі

Экспазіцыя

Экспазіцыя

Гістарычнае

Гістарычнае

Каментары

Нататкі да месца

1

Ольга Ерёменко

15.06.2025

Гісторыка-краязнаўчы музей.

Музей уключае ў сябе наступныя залы: экалагічны, археалагічны, энтаграфічны, ваенны, сучасны, выставачны. У фондзе музея захоўваецца 34 калекцыі.


У экалагічнай зале наведвальнікаў знаёмяць з прыродай Крупскага краю. Дыярама "Мой родны кут", напісаны мастаком В. Каўшырка, цалкам адлюстроўвае ўсю унікальнасць і непаўторнасць прыроды Крупшчыны. Тут можна даведацца аб ганаровых грамадзянах раёна і значных падзеях духоўна-культурнага жыцця горада.


Наступная зала - археалагічная. Тут можна пазнаёміцца з Выспянскай гарой, якая з'яўляецца аб'ектам старажытнага паселішча людзей 5-3 тыс.гадоў да нашай эры. Частка знойдзеных там прадметаў з'яўляюцца экспанатамі музея. Гэта грузікі, амулеты з костак рэбраў жывёл, дзындра ад выплаўлення печаў, фрагменты знойдзенага ў 2003 годзе скарбу жаночых упрыгожванняў з бронзы і срэбра. У скарб ўваходзяць сярэбраныя кольцы, бронзавыя пранізкі ад галаўнога вянка, бранзалеты.


Самая любімая зала наведвальнікаў - энтаграфiчная. Зайшоўшы сюды, мы трапляем у Беларускую хатку, цэнтральнае месца ў якой займае печ. Побач чыгунку, ўхваты, маслабойку, ступы, прасы, адзенне былых часоў. Асаблівае месца займаюць расшытыя ручнікі. Адметнай асаблівасцю вышыўкі ручнікоў Крупшчыны з'яўляецца Берагіня - мама ці бабуля, якая заўсёды клапоціцца, і каля якой заўсёды цёпла і ўтульна.


Прайшоўшы залу энтаграфіі, мы трапляем у сучасную залу. Зала падзелена на некалькі раздзелаў. Асобна выдзелены раздзел "Радзіма крылы дала", які знаёміць наведвальнікаў з жыццём і дзейнасцю лётчыка-касманаўта дваццатага Героя Савецкага Саюза В. В. Кавалёнка. Тут знаходзяцца перададзеныя ў дар музею яго лётны скафандр, трэніровачны касцюм, кіцель і фуражка знакамітага земляка. Побач стэнд з паэтамі-землякамі Крупшчыны і іх вядомыя творы.


Наступная зала, у якой аказваюцца наведвальнікі - ваенная. Цэнтральнае месца займае дыярама "Бітва на Бобрскім мосце", дзе праходзілі самыя цяжкія баі ў ходзе аперацыі "Баграціён" у чэрвені 1944 года. Побач знаходзіцца мемарыяльны комплекс, дзе сярод векавых соснаў адноўлены ўчастак франтавой паласы з ваеннай тэхнікай часоў вайны. Сюды работнікі музея арганізуюць выязныя экскурсіі. Апошняя старонка ваеннай залы "Афганістан у лёсе маім". Дарогамі Афганістана прайшоў 131 крупчанін, сем з іх загінулі. У гэтым раздзеле залы знаходзіцца стэнд з фотаздымкамі і асабістымі рэчамі воінаў-інтэрнацыяналістаў.


У апошняй сучаснай зале кожны месяц мяняюцца экспазіцыі. Тут можна ўбачыць экспанаты з фонду музея і прыватных калекцый, працы вядомых беларускіх мастакоў. Улетку ва ўтульным дворыку музея праводзяцца экскурсіі, дзе экскурсаводы распавядаюць аб унікальных культавых камянях, якія знаходзяцца на тэрыторыі дворыка - "Божым крэсле" і "цар - жабе".


На ўнутраным дворыку ёсць сад драўляных скульптур. Тут можна даведаць легенду пра загадкавую Сялявiцу з кветкай у руцэ.


Існуе ў музеі і свая даўняя традыцыя, ўпадабаная наведвальнікам. Для таго, каб выказаць сваю павагу музею і загадаць патаемнае жаданне, трэба дастаць з глінянага збанка каляровую стужачку, адну з чатырох стыхій прыроды і павесіць яе на галінку музейнай Прыгажуні - бярозы ля студні.


У Крупскім краязнаўчым музеі працуюць сапраўдныя прафесіяналы, і людзі, якія горача любяць свой горад. Экскурсіі атрымліваюцца насычанымі цікавымі фактамі і апавяданнямі.

Каментары