Знай свой край

Знай свой край

Карпілаўка. Парк і дуб-патрыярх сядзібы Ядвігіна Ш.

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Мінская вобл., Лагойскі район, Карпілаўка.

Апісанне

У Лагойскім раёне знаходзіцца мястэчка Карпілаўка, дзе была сядзіба пісьменніка Ядвігіна Ш.
Антон Іванавіч Лявіцкі (1869 – 1922) – беларускі літаратуразнавец, паэт і празаік. Друкаваўся пад псеўданімам Ядвігін Ш.
Напрыканцы 19-га стагоддзя Антон Лявіцкі будуе драўляны дом з верандай і мезанінам. Таксама пасаджаны сад і парк. Сядзібу пісьменніка наведваў Янка Купала. У Карпілаўку прыязжалі ў госці Максім Багдановіч, Змітрок Бядуля і Уладзіслаў Галубок.

На сённяшні дзень на месцы сядзібы ўсталяваны памятны валун з шыльдай, захаваўся часткова парк і дуб–патрыярх. Побач ёсць крыніца і жалезабетонны ДОТ 1930 – х гадоў.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Паркавая зона

Паркавая зона

Літаратурны

Літаратурны

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

13.03.2025

Карпілаўка. Парк і дуб-патрыярх сядзібы Ядвігіна Ш.

  У Лагойскім раёне па дарозе Р-58 з Мінска на Мядзел ёсць невялікі пасёлак Карпілаўка, дзе застаўся парк і дуб–патрыярх на месцы сядзібы пісьменніка Ядвігіна Ш.


          У часы Расійскай імперыі да 1832 года сядзіба належала Тэкле Лявіцкай. У тыя часы гэта быў невялікі фальварак.

         У 1832 годзе Карпілаўку набывае дзед беларускага пісьменніка Антона Лявіцкага Франц Лявіцкі. Антон Іванавіч Лявіцкі (1869 – 1922) - беларускі літаратуразнавец, паэт, празаік, публіцыст, драматург і палітык. Адзін з пачынальнікаў беларускай сучаснай мастацкай прозы. Вядомы пад псеўданімам Ядвігін Ш.

         Затым у 1880-х гадах гаспадаром фальварка становіцца бацька пісьменніка Іван Лявіцкі. Пасля смерці I. Лявіцкага фальварак перайшоў да Антона Лявіцкага (Ядвігіна Ш).


      У 1897 годзе Антон будуе новы драўляны дом з верандай і мезанінам. Быў пасаджаны вялікі сад і парк. Прывозяцца экзатычныя дрэвы: Канадскі клён, серабрыстая таполя, лістоўніцы. У сядзібе пісьменнік сабраў вялікую бібліятэку, дзе былі выданні на фрнцузскай і польскай мове.


       Сядзібу часта наведваў Янка Купала. Ядвігін Ш аказаў на маладога Купалу вялікі ўплыў, і лічыцца, што пасля гэтага Купала пачаў пісаць на беларускай мове. Бо спачатку паэт пісаў па польску. І таму Ядвігіна Ш называюць хросным бацькам Янкі Купалы. Купала тут браў чытаць кнігі, і чытаў свае новыя творы.

      Увесну 1912 года я. Купала першы раз прачытаў менавіта тут сваю п'есу "Паўлінка". Купала стаў хросным бацькам для ўнучак Ядвігіна Ш - Алесі і Люцыі.

      Сюды ў Карпілаўку таксама прыязджалі ў госці да вядомага пісьменніка класікі беларускай літаратуры: Максім Багдановіч, Змітрок Бядуля і Уладзіслаў Галубок.


       Зараз на месцы сядзібы ўсталяваны памятны валун з шыльдай, захаваўся часткова парк і дуб–патрыярх, на галіны якога 'на шчасце' вешаюць стужкі.

Каментары