Віцебск. Зямельна-Сялянскі банк.
Славутасьць
Беларусь, Віцебская вобласць, Віцебск, 1-я вул. Даватара, 7, корп. 11
0
316
31.08.2024
Апісанне
Віцебскі будынак Зямельна-Сялянскага банка ўзведзены ў пачатку XX стагоддзя ў стылі мадэрн. Будынак нечым нагадвае велічны казачны замак са мноствам архітэктурных упрыгожванняў. Уверсе, на фасадзе, захаваліся мазаіка і маёліка з выявай герба правінцыі. Цяпер тут размешчана Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны.
Вэб сайт:
https://www.vsavm.by/Катэгорыі

Экспазіцыя

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Заалагічны
Месцазнаходжанне
Шырата: 55.197399
Даўгата: 30.214754
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
31.08.2024
Віцебск. Пазямельна-сялянскі банк.
Будынак Пазямельна-сялянскага банка быў пабудаваны ў 1917 годзе паводле праекта архітэктара К. Тарасава ў стылі мадэрн з элементамі псеўдарускага стыля. Нечым банк сабой нагадваў сярэднявечную крэпасць з масіўнай шырокай вежай. І ў той жа час нешта казачна-незвычайнае надае знешняму выгляду гэтага збудавання дробныя дэкаратыўныя элементы: ліштвы акон у выглядзе какошнікаў, калоны-дынькі, буйны руст і іншае. Галоўны ўваход аздоблены кілепадобным франтонам , які ўпрыгжвае велічнае мазаічнае і маёлікавае пано з выявай герба Віцебскай губерніі. Будынак вас вельмі ўразіць сваёй архітэктурай і масштабам. Але яго нельга, на вялікі жаль, назваць унікальным. У тыя часы на абшарах Расійскай імперыі ў падобным стылі даволі шмат такіх будынкаў стваралася. Старадаўні банк зараз аддадзены пад Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны. Дарэчы, у ветакадэміі існуе свой цікавы музей, які таксама варта наведаць, тым больш, калі вы даўно ня бачылі скілетаў розных малых і вялізных жывёлаў, напрыклад слана.
Каментары
Усяго каментароў: 0