Знай свой край

Знай свой край

Клёнкі. Крыніца Явіцкая.

Прыродны аб'ект

Прыродны аб'ект

Гомельская вобласць, Гомельскі раён, Улукаўскі сельсавет, СТ Клёнкі

Апісанне

Крыніцу называюць Явiцкай па прозвішчы памешчыка, які калісьці, да рэвалюцыі, валодаў навакольнымі землямі. Святой крыніца лічылася і раней, бо некалькі дзесяцігоддзяў таму паблізу размяшчаўся жаночы манастыр, і над крыніцай маліліся манашкі. Абрад асвячэння, праведзены напярэдадні Вадохрышча ў 2020 годзе, пацвердзіў гэты статус.

Вада вельмі смачная, чыстая па ўсіх паказчыках, доўга не псуецца. Крыніца карыстаецца вялікай папулярнасцю ў жыхароў Гомеля і навакольных пасёлкаў. У нядаўнім часе тэрыторыя акультураная - зроблена зручная лесвіца, пакладзены бетонныя пліты і кольцы, над крыніцай пабудавана прыгожая альтанка.

Крыніца размешчана ў маляўнічым месцы на беразе старыцы Сожа, так што, апроч іншага, гэта цудоўнае месца для прагулак.

Катэгорыі

Актыўны адпачынак

Актыўны адпачынак

Гідралагічны

Гідралагічны

Каментары

Нататкі да месца

1

С Н

20.11.2025

Клёнкі. Крыніца Явіцкая.

Крыніца размешчана ў пойме ракі Сож, на яе левым беразе, непадалёк ад СТ Клёнкі. Калісьці побач з крыніцай знаходзілася сядзіба Явіцкіх, якая і дала назву крыніцы. У сярэдзіне 19-га стагоддзя на гэтым месцы размяшчаўся жаночы Пахомаў манастыр. Крыніца была асвечана ў студзені 2020-га года, напярэдадні Вадохрышча.

 

Вада ў крыніцы Явіцкая празрыстая, без паху і завісяў, унікальная па сваёй чысціні. Згодна з зробленым эколагамі пробамi: утрыманне жалеза і нітратаў падчас разліву Сажа - ніжэй за норму, у больш жа сухі час блізка да нуля! Гэта ўнікальны выпадак, які цяжка ўявіць у сучасных экалагічных умовах: усюды, дзе паблізу ёсць палі, агароды, дамы або гаспадарчыя пабудовы, нітраты ў вадзе прысутнічаюць, часцяком у вялікіх колькасцях.

 

Усяго толькі некалькі гадоў таму крыніца Явіцкая была звычайным ключом, хадзілі да яе па слізкай крутой сцежцы. Але нядаўна сіламі мясцовых жыхароў і валанцёраў было праведзена добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі — зроблена зручная лесвіца, пакладзены бетонныя пліты на пляцоўку, збудавана прыгожая альтанка, што абараняе крыніцу ад траплення смецця. Ёсць чым зачэрпваць ваду. Месца асвячонае, стаяць крыжы, абразы.

 

Зараз гэта месца карыстаецца немалой папулярнасцю у жыхароў Гомеля i навакольных вёсак. Вада смачная, чыстая, прахалодная, не пакідае накiпу, доўга захоўвае свае якасці. Акрамя пітва, яе выкарыстоўваюць пры гатаванні – зробленыя з ёй закаткі захоўваюцца асабліва добра.

Увесну, падчас разліву Сажа, крыніца часцяком становіцца недаступнай. Але і ваду лепш браць пасля сходу вады, бо падчас разліву смакавыя якасці пагаршаюцца.

Само месца вельмі маляўнічае - крыніца размешчана на беразе старыцы ракі Сож – набраўшы смачнай вады з асвячонай крыніцы, можна таксама адпачыць на прыродзе і палюбавацца навакольнай прыгажосцю.

 

Акрамя Явіцкай крыніцы, на тэрыторыі Гомельскага раёна размешчана некалькі крыніц, якія асвячоны па канонах Праваслаўнай Царквы. Гэта Варварынская крыніца (Маркавічы), крыніцы ў Пракопаўцы, Пакалюбічах, Рудні Прыбыткаўскай і Новай Гуце.

Каментары