Хойнікі. Сядзібна–паркавы ансамбль Аўраамавых.
Сядзіба
Беларусь, Гомельская вобл., г. Хойнікі, вул. К. Маркса, 19.
Апісанне
Гісторыя Хойнікаў налічвае больш пяці стагоддзяў. І да нашага часу, на жаль, мала чаго засталося з старадаўніх будынкаў у гэтым утульным раёным цэнтры. Сапраўднай перлінай гарадка з’яўляецца сядзібна-паркавы ансамбль Аўраамавых пачатку 20 стагоддзя. З 2010 года ў будынку размяшчаецца раённы краязнаўчы музей.
Катэгорыі

Платна

Экспазіцыя

Гістарычнае

З дзецьмі

Паркавая зона

Помнік архітэктуры

Літаратурны
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
01.10.2024
Хойнікі. Сядзібна–паркавы ансамбль Аўраамавых.
У самым цэнтры гарадка Хойнікі знаходзіцца парк з сядзібай Аўраамавых, або ўласніка яшчэ называюць у некаторых крыніцах Абрамавым. Сярод невялікага парку ўзвышаецца мураваны двухпавярховы дом з вежай і аднапавярховым корпусам.
Будынак узведены ў пачатку 20 стагоддзя заможным купцом Андрэем Абрамавым. Завершана будаўніцтва ў 1912 годзе аб чым нам паведамляюць памятная дата на фасадзе. У савецкія часы ў будынку знаходзіўся дзіцячы дом.
У аздабленні фасадаў будынка выкарыстаны прыёмы класіцызма і рэнесансу, а таксама некаторыя матывы сярэднявечнай замкавай архітэктуры. Інтэр'ер з калідорнай планіроўкай, дзе вылучана парадная група памяшканняў.
А ў верасні 2010 года ў час святкавання ў Хойніках Дня беларускага пісьменства будынак перададзены гарадскому краязнаўчаму музею. Музей быў заснаваны яшчэ ў 1982 годзе. Сярод экспанатаў керамічныя вырабы 11 – 13 стагоддзяў , паліваная кераміка 17 – 18 стагоддзяў з раскопак Хойніцкага замка.
Асобная экспазіцыя распавядае пра трагічныя старонкі Чарнобыльскай катастрофы, якія закранулі Хойцніцкі раён. Вакол сядзібы знаходзіцца невялікі парк з скульптурнай кампазіцыяй “Людзі на балоце”, паводле твора Івана Мележа. Народны пісьменнік І.Мележ родам з гэтых мясцін.