Знай свой край

Знай свой край

Заказель. Сядзіба Ажэшкаў.

Сядзіба

Сядзіба

Беларусь, Брэсцкая вобл., Драгічынскі район, Заказель.

0

95

21.01.2025

Апісанне

У мястэчку Заказель Драгічынскага раёна знаходзіцца сядзіба, якая на працягу двух стагоддзяў належыла роду Ажэшкаў. У пачатку 19 стагоддзя быў пабудаваны палац з гаспадарчымі пабудовамі, капліца–пахавальня і пасаджаны пейзажны парк. Шмат разоў сядзібу наведвала вядомая пісьменніца Эліза Ажэшка. Да нашага часу захаваўся двухпавярховы мураваны бровар, флігель палацу, гаспадарчыя пабудовы, капліца–пахавальня і парк. Капліца зараз знаходзіцца на рэстаўрацыі.

Катэгорыі

Крушня

Крушня

Літаратурны

Літаратурны

На рэстаўрацыі

На рэстаўрацыі

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Гістарычнае

Гістарычнае

Паркавая зона

Паркавая зона

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.12977953
Даўгата: 25.00398439

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

21.01.2025

Заказель. Сядзіба Ажэшкаў.

У Драгічынскім раёне ёсць мястэчка Заказель, у якім знаходзіцца сядзіба роду Ажэшкаў. Упершыню ў гістарычных крыніцах ўпамінаецца ў 13 стагоддзі. Спачатку гэта было маёмасцю караля, а ў 18 стагоддзі перайшло да роду Ажэшка.

У гэты час мястэчка ўваходзіла ў склад Брэсцкага ваяводства. У часы Расійскай імперыі гэта Кобрынскі ўезд Гродзенскай губерніі.


У пачатку 19 стагоддзя ў Заказелі пабудавана сядзіба з палацам. Спачатку тут гаспадарыў Юзаф Ажэшка, потым Нікадзім і Калікст. Быў пасаджаны пейзажны парк. У 1839 годзе пабудавана капліца–усыпальніца ў парку ў стылі неаготыкі. Сядзібу часта наведвала вядомая беларуская і польская пісьменніца Эліза Ажэшка, якая жыла ў суседняй сядзібе ў Людвінава. Наведаў сядзібу вядомы мастак Напалеон Орда, які пакінуў малюнак палаца з паркам.


 У час анцірасійскага паўстання 1863 – 1864 гадах многія з роду Ажэшкаў падтрымалі паўстанне і былі сасланыя.

 У 1893 годзе сядзіба Заказель была продана графіне Бобрынскай. Пры ёй быў пабудаваны бровар, які захаваўся да нашага часу, гаспадарчыя пабудовы і адрамантаваны палац.


 Пасля Рыжскага міру 1921 года Заказель апынулася ў складзе Польскай дзяржавы. Аляксей Бобрынскі, сын графіні, у 1922 годзе прадаў сядзібу Зыгманту Весялоўскаму. А Весялоўскі перапрадаў іншаму гаспадару.

Палац ў час Вялікай Айчыннай вайны быў моцна пашкоджаны і да нашага часу захаваўся толькі флігель.

У добрым стане дайшоў парк з воднымі каналамі, капліца–пахавальня і некалькі гаспадарчых пабудоў.

Каментары

Усяго каментароў: 0