Знай свой край

Знай свой край

Азёркі. Сядзіба Зюзі Паазерскага і Дзеда Бая.

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Віцебская вобласць, Пастаўскі раён, в. Азёркі, вул. Лясная, Д. 1

0

316

15.03.2025

Апісанне

У Пастаўскім раёне ў комплексе Азёркі ёсць адзіны ў Беларусі помнік Велікоднаму яйку. Яйка са старажытных часоў лічылася сімвалам Сусвету, жыцця, адраджэння і ўрадлівасці. Хрысціянскія святары прынялі яйка, як адзін з найважнейшых атрыбутаў самага галоўнага і светлага свята - Вялікадня.

Катэгорыі

З дзецьмі

З дзецьмі

Паркавая зона

Паркавая зона

Актыўны адпачынак

Актыўны адпачынак

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Ольга Ерёменко

15.03.2025

Адзіны ў Беларусі помнік Велікоднаму яйку.

Помнікі велікоднага яйка ўстаноўлены ў Расіі, У Канадзе, шмат іх ва Украіне. У Салігорску ёсць помнік яйку, як сімвалу прадукту харчавання.


Помнік яйку-сімвалу хрысціянскай веры, адзіны і знаходзіцца менавіта ў гэтым цікавым і прыгожым месцы. У сядзібе часта арганізуе займальныя экскурсійныя туры, звязаныя з велікоднымі традыцыямі. У праграму тураў уваходзяць наведванні касцёла ў Дунілавічах, Свята-Успенская царква ў вёсцы Манькавічы, Свята-Мікольскі сабор у Паставах, Касцёл Святога Антонія Падуанскага. Тут можна паслухаць святочныя спевы, прыняць удзел у гульнях, звязаных з велікоднымі традыцыямі "біткі", "катанне яек з горкі". Турыстам прапануюць у якасці пачастункі кулічы і велікодныя яйкі. Адметнасцю свята з'яўляецца наведванне адзінага ў Беларусі помніка Велікоднаму яйку. 


Ініцыятарам стварэння помніка стаў дырэктар мясцовага Цэнтра турыстычных паслуг Ягор Шушкевіч. Ідэя нарадзілася падчас падрыхтоўкі экскурсійнага тура"Велікодныя традыцыі Пастаўскага Паазер'я". Гэты ўнікальны маршрут распавядае пра асаблівасці свята Уваскрэсення Хрыстова на Пастаўшчыне, дзе бок аб бок у міры і згодзе жылі і жывуць каталікі і праваслаўныя, дзе цесна перапляліся традыцыі Захаду і Усходу. Адкрыццё помніка было абрана з улікам гэтых традыцый. Дзень адкрыцця помніка 24 красавіка 2011 года супала са святкаваннем Вялікадня прадстаўнікамі абедзвюх канфесій. Каталікі і праваслаўныя смела могуць лічыць гэты помнік сваім. Месца ўстаноўкі помніка абрана не выпадкова: помнік размешчаны ў баку ад міфалагічнай сцежкі з яе персанажамі, каб падкрэсліць дыстанцыю паміж паганскімі традыцыямі нашых далёкіх продкаў і хрысціянскай культурай і веравызнаннем.


Двухметровая кампазіцыя нібы сышла з велікоднага стала. Мясцовы мастак і скульптар Руслан Поджукіс усталяваў на пастаменце коўш-ладдзю, заслаў тканым ручніком і змясціў у цэнтры галоўны сімвал Вялікадня - размаляванае яйка. Традыцыйны колер велікодных яек-чырвоны ў розных яго адценнях, але скульптар узяў за аснову роспіс яйка беларускім арнаментам (не хрысціянскім сімвалам, а паганскім).


Пастаўшчына мае свае гістарычныя асаблівасці, якія тычацца абрадаў, традыцый народнай творчасці. Скульптар вывучыў багатую культурную спадчыну рэгіёну і ўзяў за аснову сваёй скульптуры вышыўкі пастаўскіх майстрых з Дома рамёстваў "Стары млын" - знак Сонца. Ён намаляваў яго ў выглядзе пялёсткаў кветкі і як аказалася, менавіта знак Сонца беларусы і малявалі на велікодных яйках. 


Вось ужо 14 гадоў пастаўчан і турыстаў радуе гэты ўнікальны помнік. Усе шчыра вераць у тое, што гэта яйка чароўнае. Кожны госць Зюзі і Дзеда Бая можа дакрануцца да яйка, загадаць запаветнае жаданне і спадзявацца на тое, што яно збудзецца. Гэта стала традыцыяй казачнай сядзібы, размешчанай у лесе на беразе возера Белае, дзе заўсёды рады гасцям.

Каментары

Усяго каментароў: 0