Жамыслаўль. Сядзіба Умястоўскіх
Сядзіба
Беларусь, Гродзенская вобл, Іў'еўскі раён, Жамыслаўль.
0
304
02.10.2024
Апісанне
Калі вы хочыце пабачыць рэзідэнцыю польскіх каралей, то вам не абавязкова ехаць у Варшаву! Вам можна завітаць у мястэчка Жамыслаўль Іў’еўскага раёна, дзе напрыканцы 19 стагоддзя была пабудаваная мясцовымі панамі Умястоўскімі дакладная копія рэзідэнцыі апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага “Лазенкі”. Сядзібу выкупіў уласнік і яе можна наведаць, каб адпачыць на прыродзе.
Катэгорыі

Паркавая зона

На рэстаўрацыі

З дзецьмі

Актыўны адпачынак

Помнік архітэктуры

Гістарычнае

Гідралагічны
Месцазнаходжанне
Шырата: 54.1323554
Даўгата: 25.76554522
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
02.10.2024
Жамыслаўль. Сядзіба Умястоўскіх
На самай мяжы з Літвой, усяго 5 кіламетраў ад суседняй дзяржавы, знаходзіцца адна з самых прыгожых сядзібаў на Беларусі – сядзіба Умястоўскіх у Жамыслаў’і. Мястэчка знаходзіцца на рачулке Гаў’я і спачатку маёнтак належыў Каневічам, а ў 1807 годзе Якуб Умястоўскі набывае яго сабе для радавой сядзібы. Першапачаткова будынак сядзібы быў драўляны. Затым сын Якуба Казімір Умястоўскі будуе дзве мураваныя афіцыны ў стылі класіцызму, лядоўню, аранжарэю і манеж. А ўжо жонка Казіміра Юзэфа Умястоўская пабудавала мураваны палац у 1877 годзе, які захаваўся да нашага часу. Пабудаваны мураваны бровар, які працуе і дагэтуль, млын і лесапільня. Гаспадарка давала добры прыбытак. Але напрыканцы 19 стагоддзя Умястоўскія перадвюць сядзібу Віленскаму ўніверсітэту для навуковай базы. У часы Першай сусветнай вайны немцы стварылі тут курорт. У савецкія часы ў будынках былі : упраўленне калгасу, клуб, пошта і бібліятэка. З цягам часу сядзіба прыходзіла ў занядбаны стан і некалькі год таму яе выкупіў прыватнік. Палац пабудаваны, як копія каралеўскай рэзідэнцыі ў Варшаве 18 стагоддзя “Лазенкі”. Захаваўся парк і гаспадарчыя будынкі, і прыгожая сажалка. На рэчке ёсць дамба з гідраэлектрастанцыяй, якая працавала яшчэ некалькі год таму. ГЭС таксама выкупіў уласнік і з цягам часу хоча на станцыі зрабіць музей.
Каментары
Усяго каментароў: 0