Знай свой край

Знай свой край

Высокае. Царква Святога Ільі

Храм

Храм

Беларусь, Віцебская вобл., Аршанскі р., Высокае.

0

21

06.10.2024

Апісанне

У Аршанскім раёне недалёка ад перасячэння трасы М 1 і Віцебскай шашы, знаходзіцца мястэчка Высокае, у якім захавалася сядзіба Макшынскіх з паркам і царква Святога Ільі 19 стагоддзя. Царква пабудавана ў цэнтры вёскі на перакрыжаванні галоўных вуліц мястэчка. Зараз знаходзіцца ў занядбаным стане.

Катэгорыі

Крушня

Крушня

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.63815913 Даўгата: 30.46940443

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

06.10.2024

Высокае. Царква Святога Ільі

Царква Святога Ільі ў мястэчку Высокае Аршанскага раёну пабудавана ў першай палове 19 стагоддзя. Фундатарам быў уладальнік мясцовага маёнтка Канстанцін Любамірскі. Царква з'яўляецца помнікам архітэктуры рэтраспектыўна – рускага стылю. Будынак складаецца з кананічных частак тагачаснага праваслаўнага храма: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Шырокі прытвор з высокай васьміграннай вежай – званіцай над ім, затым ідзе працяглая трапезная, кубападобная малітоўная зала разам з бакавымі прыдзеламі і паўкруглая апсіда з бакавымі рызніцамі. Над дахам раней быў купал. Архітэктурная пластыка ствараецца фігурнай цаглянай муроўкай. У савецкія часы царква была зачынена і прыйшла ў заняпад. Рэстаўрацыя пакуль не вядзецца.

Каментары

Усяго каментароў: 0