Знай свой край

Знай свой край

Вылазы. Царква Нараджэння Божай Маці

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Пінскі р., Вылазы.

0

128

07.01.2025

Апісанне

У мястэчку Вылазы Пінскага раёна захавалася драўляная праваслаўная царква Нараджэння Божай Маці. Першапачаткова храм будаваўся, як уніяцкая царква, але перайшла да праваслаўных вернікаў ужо ў часы Расійскай імперыі. Царкву моцна пашкодзілі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Будынак быў адноўлены. Прыход зачынілі ў 1960 – я гады. Вярнулі святыню вернікам у 1990 годзе. Праведзены рамонт. Царква дзейнічае. Храм пабудаваны ў традыцыях драўлянага народнага дойлідства.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.20369141
Даўгата: 26.37195883

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

07.01.2025

Вылазы. Царква Нараджэння Божай Маці

У цэнтры мястэчка Вылазы Пінскага раёна пабудавана драўляная праваслаўная царква Нараджэння Божай Маці. Царква была пабудавана ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 1787 годзе. Храм будаваўся, як грэка – каталіцкі і належыў уніятам. У тыя часы пераважная большасць вясковых храмаў на тэрыторыі Беларусі належыла ўніятам. Пасля далучэння да Расійскай імперыі ў 1795 годзе прыход перайшоў з уніяцтва ў праваслаўнае веравызнанне. Гэта адбылося пры святары Матвеі Камінскім. У час Вялікай Айчыннай вайны частка пабудоў царквы была разабрана гітлераўскімі захопнікамі. Пасля вайны ў савецкія часы царкву зачынілі ў 1960 – я гады і ў 1963 годзе абшчыну знялі з дзяржаўнай рэгістрацыі.

 Напярэдадні развала Савецкага Саюза царкву перадалі праваслаўным вернікам і летам 1990 года епіскап Пінскі і Лунінецкі Стэфан зноў асвяціў храм. Царква складаеца з трох асноўных частак: прытвор, малітоўная зала і апсіда. Прытвор невялікі, накрыты двухскатным дахам, прыбудаваны да асноўнага аб'ёму. Малітоўная зала накрыта чатырохскатным дахам і завершана васьміграным барабанам з купалам. Пяціграная апсіда накрыта шматграным дахам з двухярусным барабанам з купалам.

У 19 стагоддзі перад царквой была пабудавана двухярусная вежа – званіца, якая накрыта чатырохскатным дахам. Першапачаткова дах на званіцы быў накрыты гонтам.

Каментары

Усяго каментароў: 0