Воранава. Палац Сцыпіёнаў.
Сядзіба
Беларусь, Гродзенская вобл., Воранаўскі р., Воранава, вул. Школьная
0
259
04.12.2024
Апісанне
Самым старым будынкам раёнага гарадка Воранава лічыцца палац Сцыпіёнаў, якія пачалі гаспадарыць у мястэчку з пачатку 18 стагоддзя. Адны даследчыкі пішуць, што палац пабудаваны ў 18 стагоддзі, а іншыя, што ў 19-м. Будынак мураваны аднапавярховы, мае сіметрычную кампазіцыю. Каля палаца захаваўся парк і два флігеля. У савецкія часы ў былым маёнтку была школа.
Катэгорыі

На рэстаўрацыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Гідралагічны

Батанічны
Месцазнаходжанне
Шырата: 54.16353901
Даўгата: 25.3179013
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
04.12.2024
Воранава. Палац Сцыпіёнаў
Недалёка ад мяжы з Літвой знаходзіца невялікі раёны гарадок Воранава, які налічвае ўсяго некалькі тысч жыхароў. Вядзе сваю гісторыю мястэчка з 16 стагоддзя і называлася яно ў тыя часы Балотна, бо тут працякае невялікая рачулка Балатнянка.
У часы Вялікага княства Літоўскага гарадок належыў магнатам Гаштольдам, якія фундавалі тут касцёл. Потым маёнтак Балотна належыў Давойнам, а ў пачатку 18 стагоддзя Масевічу, мсціслаўскаму ваяводзе. У 1720 – х гадах новымі гаспадарамі сталі Сцыпіёны. Першым іх уладальнікам быў Ян Сцыпіён дэль Кампа, стараста лідскі і кашталян смаленскі. Даследчыкі лічаць, што сучасная назва мястэчка Воранава пайшла ад імя жонкі сына Сцыпіёна, якую звалі Варэна. У 1735 годзе Ян Сцыпіён заснаваў у Воранаве школу і калегіўм піяраў пры каталіцкім кляштары. Потым гэты калегіўм перавялі ў іншы горад. Лічыцца, што менавіта Сцыпіёны пабудавалі мураваны палац, які захаваўся да нашага часу.
З 1893 года Воранавым валодалі прадстаўнікі роду Зарэцкіх. Затым маёнтак у Зарэцкіх набыў Шванебах. Каля былога палаца да нашага часу захаваўся парк і два возера. Калісці да сядзібы вяла ліпавая алея, але дрэвы састарэлі і іх нядаўна спілавалі. Побач захавалася два флігеля, якія былі пабудаваны для прыслугі. Калі ў палацы была школа пры Савецкім Саюзе, то ў адным флігелі была касцялянская, а ў іншым жылі настаўнікі.
Палац Сцыпіёнаў выглядае досыць сціпла. Гэта мураваны аднапавярховы будынак. Пабудаваны мабыць першапачаткова ў стылі барока, а потым перабудаваны ў 19 стагоддзі пад класіцызм. Некаторыя даследчыкі пішуць, што будынак узведзены ў 19 стагоддзі.
Зараз палац безгаспадарчы. Школу перавялі ў іншы будынак.
Каментары
Усяго каментароў: 0