Знай свой край

Знай свой край

Віцебск. Успенскі сабор.

Храм

Храм

Беларусь, Віцебская вобласць, горад Віцебск, вул. Крылова, 9.

0

308

28.08.2024

Апісанне

Успенскі сабор у Віцебску размешчаны на левым беразе ракі Заходняя Дзвіна пры яе зліцці з невялікай рачулкай Віцьба. Храм размешчаны на былой Успенскай гары, дзе згодна з паданнем калісьці было паганскае капішча. Спачатку царква была драўляная, а мураваную пачалі будаваць у пачатку 18 стагоддзя ў стылі позняга віленскага барока. Царква была ўніяцкая, а потым яе перадалі праваслаўным. Узарвалі святыню ў 1936 годзе. Адноўлена яна была ў 2011 годзе.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 55.1958444
Даўгата: 30.203705

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

28.08.2024

Віцебск. Успенскі сабор.

Свята-Успенскі сабор дамінуе над горадам Віцебскам, нібы лунае над гістарычным цэнтрам горада. Адсюль адкрываецца непаўторная панарама з краявідамі. Першы драўляны храм тут быў пабудаваны яшчэ ў 15 стагоддзі. А ўжо ў 1682 годзе замест Успенскай драўлянай царквы была пабудавана новая царква - уніяцкая. Папярэдняя праваслаўная царква была знесена пасля забойства ў Віцебску ўніяцкага архіепіскапа Іасфата Кунцэвіча ў 1623 годзе. Фундатарам новай царквы быў віцебскі падкаморы Я.Кісель. Пры царкве ў 1682 годзе быў таксама заснаваны ўніяцкі манастыр базыльян. У 1708 годзе ў час Паўночнай вайны горад быў спалены па загадзе маскоўскага цара Пятра І. Згарэла і драўляная Успенская царква з манастыром. Пры дапамозе новых фундатараў у 1743 годзе пачалося будаўніцтва мураванай царквы і трохпавярховага манастыра італьянскім архітэктарам Іосіфам Фантана ІІІ. Лічыцца, што за ўзор для мураванай царквы быў ўзяты храм Сан-Карла-аль-Корса ў Рыме. Калі міністр народнай асветы Расійскай імперыі граф Д. Талстой пабачыў царкву, то сказаў архітэктару, які быў у яго свіце: “Навучыцеся будаваць храмы так надзейна, лёгка, велічна і хораша, як зроблены гэты храм!” Царква лічыцца адной з самых вялікіх на тэрыторыі Беларусі: пяцінефная крыжова-купальная базіліка з двума шмат’яруснымі вежамі на галоўным фасадзе, які павернуты да Заходняй Дзвіны. Па загадзе імператара Паўла І манастыр і царква былі перададзены праваслаўным і перабудаваны ў архітэктурны комплекс з рысамі тады пануючага архітэктурнага стылю, класіцызму. У былым уніяцкім манастыры адкрылі праваслаўную духоўную семінарыю.  Велічную святыню знеслі ў савецкія часы ў 1936 годзе. А ўжо ў  1998 годзе Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Алексій ІІ асвяціў месца будучага храма і заклаў першы камень у падмурак.  Адноўлены храм у 2011 годзе. Тут быў устаноўлены самы вялікі на сённяшні дзень звон на Беларусі вагой 5200 кілаграмаў. Акрамя таго, пры наведванні святыні можна спусціцца ў сутарэнні, дзе існуе таксама царква. 

Каментары

Усяго каментароў: 0