Знай свой край

Знай свой край

Віцебск. Пакроўскі сабор.

Храм

Храм

Беларусь, Віцебская вобл., Віцебск, вул. Шубина, 2.

0

298

31.08.2024

Апісанне

Пакроўскі сабор пабудаваны ў 19 стагоддзі ў стылі класіцызму на вуліцы Вялікая, зараз вуліца Леніна. Першапачаткова будынак будаваўся, як каталіцкі касцёл, які затым перадалі праваслаўным вернікам. У савецкі час храм быў занядбаны і адрэстаўраваны ўжо ў 1989 годзе. Побач знаходзіцца невялікая царква Святога Афанасія, якая пабудавана таксама ў 19 стагоддзі.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 55.1877931
Даўгата: 30.2057837

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

31.08.2024

Віцебск. Пакроўскі сабор.

Віцебскі Свята-Пакроўскі сабор быў пабудаваны ў 19 стагоддзі. І першапачаткова належыў каталіцкаму касцёлу трынітарыяў , які быў узведзены на месцы драўлянага касцёла 18 стагоддзя. Пасля зачынення каталіцкага кляштара перададзены праваслаўнаму ведамству і перабудаваны пад праваслаўную царкву, якая была асвечана, як Пакроўская царква. У часы гітлераўскай акупацыі храм працаваў і менавіта тут першапачаткова знаходзіліся мошчы Еўфрасінні Полацкай, якія затым былі перавезены ў Полацк. У час вайны царква моцна пацярпела і стаяла занядбаная да 1989 года. Была адноўдлена напрыканцы 1980 - х гадоў па праекце архітэктараў Б.Лядзенка і І. Рацько. Царква Пакроўская помнік архітэктуры класіцызму. Мае тры нефы. Галоўны фасад упрыгожаны двумя аднаяруснымі вежамі – званіцамі. Уваходны партал вылучаны арачным франтонам з фрэскай “Маці Божай”, а над ёй пано-фрэска “Тройца”. Да сабора таксама з усходняга боку Свята-Афанасьеўская царква, якая адноўлена ў 1989 годзе. Царква невялікая па памерах у параўнанні з Пакроўскім саборам і ўяўляе сабой прамавугольны ў плане  мураваны будынак пад двусхільным дахам.

Каментары

Усяго каментароў: 0