Знай свой край

Знай свой край

Віцебск. Духаўскі Круглік.

Музей

Музей

Беларусь, Віцебская вобл., г. Віцебск, праспект Фрунзе, 13.

0

285

16.11.2024

Апісанне

У цэнтры Віцебска каля амфітэатра з левага боку знаходзіцца цікавая сучасная вежа. Гэтая вежа чымсьці нам нагадвае старажытны замак, і такую архітэктуру яна мае не выпадкова. На гэтым месцы, калі праводзіліся археалагічныя раскопкі, быў знойдзены падмурак былога Віцебскага замка. Падмурак замкавай вежы закансервавалі і над ёй надбудавалі сучасную вежу. У будынку знаходзіцца музей і выставачная зала, якая прысвечана гісторыі Славянскага базару.

Катэгорыі

Платна

Платна

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Гістарычнае

Гістарычнае

Крушня

Крушня

Экспазіцыя

Экспазіцыя

Месцазнаходжанне

Шырата: 55.19227861
Даўгата: 30.20939796

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

16.11.2024

Віцебск. Духаўскі Круглік.

У часы Вялікага Княства Літоўскага горад Віцебск быў вельмі добра ўмацаваны і меў аж тры замкі. У тым раёне, дзе цяпер знаходзіцца амфітэатр, галоўная пляцоўка фестывалю «Славянскі базар», калісьці знаходзіўся Ніжні замак, які быў пабудаваны ў 14 стагоддзі. Кожная з вежаў замкавых умацаванняў мела сваю назву. Падчас археалагічных раскопак у 1984 годзе былі выяўленыя падмуркі вежы, якая называлася ў розныя часы па рознаму: Нарожная, кутняя, Наугольная, а ў пазнейшыя часы называліся Духаўскай Круглік.


Да нашага часу ад аўтэнтычнай вежы 14-га стагоддзя захавалася невялікая частка. Але пры вывучэнні знойдзеных артэфактаў гісторыкі прыйшлі да высновы, што сцены вежы былі каменныя, а памеры 8 на 6 метраў. Прыкладная вышыня вежы дасягала 13 метраў. У 2007 годзе была зроблена пры дапамозе архітэктара Руслана Лядзенкі мастацкая рэканструкцыя вежы. Вежа мае 5 узроўняў, на якіх знаходзяцца экспазіцыя, якая расказвае пра гісторыю горада Віцебска і Міжнароднага фестывалю Славянскі базар. Сучасная вежа-музей мае памеры 9 на 9 метраў і вышыню 27 метраў.


Духаўскі круглік-адзін з самых сучасных музеяў на Віцебшчыне. Тут можна набыць сувеніры.

Каментары

Усяго каментароў: 0