Талочын. Гісторыка – краязнаўчы музей
Музей
Беларусь, Віцебская вобл., г. Талочын, вул. Піянерская, 4.
0
286
22.11.2024
Апісанне
У Талочынскім раёне ёсць нямала цікавых гістарычных мясцінаў і пра іх усю інфармацыю збірае мясцовы «Талачынскі гісторыка – краязнаўчы музей». Установа знаходзіцца ў дарэвалюцыйным мураваным будынку, які будаваўся, як прыватны асабняк. Будынак мае статус помніка архітэктуры. У музеі экспазіцыя размяшчаецца ў пяці залах. Калекцыя налічвае каля 20 тысяч экспанатаў.
Вэб сайт:
http://tolochin.museum.by/beКатэгорыі

Платна

Экспазіцыя

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Батанічны

Літаратурны
Месцазнаходжанне
Шырата: 54.40854165
Даўгата: 29.69337383
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
22.11.2024
Талочын. Гісторыка-краязнаўчы музей.
У невялікім раённым горадзе Талочын у старадаўнім будынку знаходзіцца"Талочынскі гісторыка-краязнаўчы музей". Музей бярэ свой пачатак у 1985 годзе і спачатку меркавалася, што пад экспазіцыю будзе перададзены будынак касцёла 19 стагоддзя. Але касцёл перадалі вернікам і пад музей адвялі памяшканні былога гарсавета, які знаходзіўся ў дарэвалюцыйным будынку.
Новая экспазіцыя была адкрыта ў 2001 годзе да юбілею старажытнага мястэчка Друцк, што ў Талочынскім раёне. Будынак краязнаўчага музея з'яўляецца помнікам грамадзянскай архітэктуры, які пабудаваны ў канцы 19 стагоддзя. Будынак належаў прамыслоўцу, уладальніку шклозавода і.Мерлісу, потым тут знаходзіўся Зарэчна–Талачынскі пазямельны банк. А ў савецкія часы тут размяшчаўся райкам партыі і гарсавет.
У жніўні 2001 года была адкрыта новая экспазіцыя, якая мае 5 залаў. Пачынаецца з старажытнай залы, "чалавек у прыродзе", этнаграфічная і выставачная.
У старадаўняй зале прадстаўлены шматлікія археалагічныя знаходкі, якія былі выяўленыя падчас даследавання старадаўняга гарадка Друцк, якое знаходзіцца паміж Талачынам і горадам Круглае Магілёўскай вобласці. Калісьці было асобнае Друцкае княства, асобная дзяржава. Менавіта з Друцка родам Соф'я Друцкая, жонка караля Польшчы Ягайлы.
Экспазіцыя распавядае пра гісторыю ўсяго Талочынскага краю. У зборах музея ёсць старадаўнія кнігі, нумізматычная калекцыя, творы жывапісу і народнага побыту. Асобная экспазіцыя распавядае пра вядомых землякоў: пісьменніка Міхася Зарэцкага, мастака Міхаіла Савіцкага і іншых.
Музейны фонд складае каля 20 тысяч экспанатаў.
Каментары
Усяго каментароў: 0