Тарнава. Сядзіба Грабоўскіх – Маўрасаў
Сядзіба
Беларусь, Гродзенская вобл., Лідскі р., Тарнова.
0
275
07.12.2024
Апісанне
У Лідскім раёне ў мястэчку Тарнова ёсць сядзіба Грабоўскіх – Маўрасаў. У розныя часы мястэчкам і сядзібай валодалі розныя гаспадары. Апошнімі ўладальнікамі быў род Маўрасаў. Генерал – лейтэнант Дзмітрый Маўрас набыў сядзібу ў 1860 – х гадах і пабудаваў тут мураваны палац, капліцу, млын, бровар і іншыя гаспадарчыя пабудовы. Да нашага часу сядзіба захавалася часткова. У двухпавярховым палацы зараз знаходзяцца жылыя кватэры. Да сядзібы пад'ехаць вельмі проста – яна знаходзіцца недалёка ад трасы Ліда – Шчучын і сюды вядзе добрая дарога.
Катэгорыі

Літаратурны

Батанічны

Гістарычнае

Гідралагічны

Помнік архітэктуры

Паркавая зона
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.79822835
Даўгата: 25.14655099
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
07.12.2024
Тарнава. Сядзіба Грабоўскіх – Маўрасаў
Па трасе Ліда – Шчучын у 18 кіламетрах ад Ліды, ёсць мястэчка Тарнова, дзе захавалася да нашага часу сядзіба з паркам.
Сядзіба ў Тарнова ўзнікла недзе ў 17 стагоддзі і належыла спачатку роду Завішаў, а потым перайшла да Пятра Тарноўскага. Нейкі час належыла магнатам Радзівілам.
Да анцірасійскага паўстання 1863 – 1864 гадоў гаспадаром тут быў Канстанцін Кашыц. Кашыц прыняў актыўны ўдзел у паўстанні і быў сасланы, а сваю маёмасць з сядзібай у Тарнова прадаў расійскаму палкоўніку Дзмітрыю Маўрасу, які прымаў удзел у падаўленні паўстання. Цікавы факт, што палкоўнік Маўрас ня проста падаўляў паўстанне, але, нават быў ад'ютантам графа Мураў'ёва, які кіраваў падаўленнем паўстанцаў. Маўрас даслужыўся да генерал – лейтэнанта і пайшоў са службы.
Пасля адстаўкі Маўрас пасяліўся ў Тарнове і распачаў вялікае будаўніцтва. Па праекту архітэктара Вікенція Горскага быў пабудаваны палац і гаспадарчыя пабудовы: стайня, бровар, лядоўня і вятрак. Быў пасаджаны парк і выкапана два возера. Бібліятэка ў палацы налічвала каля 9 тысяч тамоў. У 1890 годзе, пасля смерці жонкі, у яе гонар была пабудавана неагатычная мураваная капліца з фамільным склепам і званіцай. У гэтай капліцы сам Маурас і быў пахаваны. У савецкі час капліца была разрабавана. Цікавая акалічнасць у біяграфіі Д. Маўраса – яго ўнук, Барыс Скосыраў стаў першым каралём Андоры!
У палацы ў савецкі час знаходзілася спачатку калгасная кантора, потым пошта, ашчадная каса, вузел сувязі і жылыя кватэры.
Будынак палаца двухпавярховы з вежай, якая ў чатыры паверха. Архітэктурны стыль даследчыкі трактуюць, як неарэнесанс.
Да нашага часу захаваўся ў добрым стане палац, некаторыя гаспадарчыя будынкі з паркам. Млын прыстасаваны пад склад.
Каментары
Усяго каментароў: 0