Шчэчыцы. Капліца–усыпальніца Ябланоўскіх.
Сядзіба
Беларусь, Гродзенская вобл., Мастоўскі район, Шчэчыцы
0
54
11.02.2025
Апісанне
У мястэчку Шчэчыцы Мастоўскага раёна захавалася капліца і парэшткі сядзібы Ябланоўскіх. Капліца мураваная пабудавана ў сярэдзіне 19 стагоддзя і яна вельмі падобна на Траецкі касцёл у Воўчыне. Архітэктар і дакладная дата пабудовы невядомыя. Капліца была ўзведзена па фундацыі магната Аляксандра Юзафа Ябланоўскага (1711 - 1777). Ябланоўскі быў грамадскім і палітычным дзеячам Рэчы Паспалітай – стольнік вялікі літоўскі, ваявода навагрудскі. Акрамя капліцы засталося некалькі мураваных гаспадарчых пабудоў.
Катэгорыі

Крушня

Гістарычнае
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.4377941
Даўгата: 24.32445736
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
11.02.2025
Шчэчыцы. Капліца – усыпальніца Ябланоўскіх
У мястэчку Шчэчыцы Мастоўскага раёна захавалася капліца – усыпальніца Ябланоўскіх і парэшткі сядзібы. Капліца вельмі падобна па архітэктуры на касцёл Святой Троіцы ў Воўчыне Камянецкага раёна. Капліца ўзведзена пры ўездзе ў сядзібу Ябланава. Знаходжане сядзібы пішуць у крыніцах, або мястэчка Шчэчыцы, або вёску Ябланева, якая знаходзіца зусім побач і амаль ужо вымерла.
Капліца была пабудавана ў 18 стагоддзі за сродкі Аляксандра Юзафа Ябланоўскага (1711 - 1777). Ён прыдбаў мястэчка Ябланава і жаніўся на Ганне Караліне Радзівіл. Ябланоўскі быў грамадскім і палітычным дзеячам Рэчы Паспалітай – стольнік вялікі літоўскі, ваявода навагрудскі, гісторык, паэт, геральдыст і мецэнат. Меў вялікія веды ў гісторыі і быў добра адукаваны. Пасля таго, як памерла яго першая жонка Ябланоўскі зноў ажаніўся: яму было 50 год, а княжне Францішке Вікторыі Варанецкай было 15 год. У 1766 годзе святкавалася вяселле, вянчанне адбылося ў капліцы ў Ябланаве. Іх сын Аўгуст Дабрагост Ябланоўскі (1769 - 1792) – ротмістр нарадовай каалерыі прадаў сядзібу Ябланава князю Варанецкаму.
Потым тут гаспадарамі былі Эйсманты, Лубенскія.
Да нашага часу захавалася капліца, якая знаходзіцца ў аварыйным стане. Таксама ёсць некалькі мураваных гаспадарчых пабудоў сядзібы
Каментары
Усяго каментароў: 0