Знай свой край

Знай свой край

Расоны. Васкрасенская царква.

Храм

Храм

Беларусь, Віцебская вобл., г. Расоны, вул. Калгасная, 76.

0

516

20.11.2024

Апісанне

Мястэчка Расоны-невялікі раённы гарадок з насельніцтвам каля 5 тысяч чалавек, які мае тысячагадовую гісторыю. У паўднёвай частцы мястэчка да нашага часу захаваўся праваслаўны храм, названы ў гонар Уваскрэсення Гасподняга. Першапачаткова тут царква была драўляная, а каменная пабудавана ў 19 стагоддзі ў псеўда–рускім стылі. Будынак пабудаваны з цэглы і каменя. Царква моцна пацярпела падчас вайны. У апошнія гады храм адрэстаўраваны. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 55.88611476
Даўгата: 28.81568008

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

20.11.2024

Расоны. Васкрасенская царква

Невялікі раёны гарадок Расоны мае тысячагодую гісторыю. Першапачаткова ўваходзіў у склад Полацкага княства. І ў даўнія часы на самым поўдні мястэчка была пабудавана драўляная праваслаўная царква, дах якой быў пакрыты гонтам. Пры царкве была званіца. Храм са званіцай быў пабудаваны за кошт дзяржаўнай казны.

Мураваны храм быў узведзены ў 1879 годзе. Будынак пабудаваны з цэглы і бутавага камення. Бутавы камень вельмі шырока выкарыстоўваўся пры будаўніцтве на віцебшчыне, бо сюды камяні прыцягнуў з сабой ледавік, які растаяў 10 тысяч год таму. Бутавы камень вельмі гарманічна выглядае разам з чырвонай цэглай. Фасады царквы ўпрыгожваюць дэкаратыўныя элементы ў псеўдарускім стылі. Гэты стыль быў папулярны ў Расійскай імперыі ў 19 – пачатку 20 стагоддзя, калі будынкі культавыя і грамадзянскія будаваліся з элементамі старажытнарускіх храмаў.

У савецкія часы царква была зачынена. Моцна пацярпела ў час Вялікай Айчыннай вайны. У пачатку 1990- х гадоў была праведзена рэстаўрацыя.

Царква помнік архітэктуры псеўда – рускага, або, у некаторых крыніцах пішуць – рэтраспектыўна – рускага стылю. Малітоўная зала – кубападобны аб’ём, які накрыты чатырохсхільным дахам з 5 купаламі. 

Каментары

Усяго каментароў: 0