Порплішча. Спаса-Праабражэнская царква.
Храм
Беларусь, Віцебская вобл., Докшыцкі раён, вёска Порплішча.
0
299
31.08.2024
Апісанне
Па шляху з Докшыц на Глыбокае знаходзіцца невялікае мястэчка Порплішча, у якім літаральна праз дарогу, насупраць адзін-аднаго пабудавана драўляная царква і драўляны касцёл. Спаса-Праабражэнская царква пабудавана ў 17 - 18 стагоддзях у стылі барока, у якой захаваўся драўляны алтар 17 стагоддзя. А ў 19 стагоддзі да галоўнага фасада прыбудавана трохярусная вежа-званіца.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 54.96331673
Даўгата: 27.6530816
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
31.08.2024
Порплішча. Спаса-Праабражэнская царква.
У Докшыцкім раёне ў мястэчку Порплішча ў 1627 годзе была пабудавана незвычайная драўляная царква ў стылі барока, фундатарамі якой былі Ганна і Францыск Зебржыдоўскія. Царква перабудавана ў 1794 годзе з элементамі класіцызму. А ў 1883 годзе да галоўнага фасада была прыбудавана 3-х ярусная вежа-званіца, дзе ў ніжнім ярусе быў бабінец, а накрыта была званіца невысокім 4 –х схільным шатром. І ў выніку атрымаўся крыжова-купальны храм , які ў плане - лацінскі крыж. Зрубы ў храме накрыты 2-х ссхільнымі дахамі. А над сяродкрыжжам царквы быў усталяваны 8 – гранны светлавы барабан, які завершаны гранёным купалам. У інтэр’еры барабан купала абапіраецца на падпружныя аркі з ветразямі. У інтэр’еры захаваўся іканастас і драўляны алтар 17 стагоддзя. Іканастас выкананы ў тэхніцы нізкага рэльефу: з букетамі кветак і пладоў, выявамі раслін, галовак анёлаў і выкарыстаннем жаночых фігур. Калоны і абрамленні ківотаў таксама аздоблены разьбой. Сцены ў царкве гарызантальна ашаляваныя. Напрыканцы 1980- х гадоў праведзены капітальны рамонт. Царква дзейнічае і з’яўляецца помнікам архітэктуры драўлянага дойлідства рэспубліканскага значэння.
Каментары
Усяго каментароў: 0