Знай свой край

Знай свой край

Асава. Касцёл Святога Юрыя

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., Воранаўскі р., Асава.

0

254

03.12.2024

Апісанне

У мястэчку Асава Воранаўскага раёна першы каталіцкі касцёл пабудавалі ў часы Вялікага княства Літоўскага Францкевічы і Радзівілы. У пачатку 20 стагоддзя быў узведзены мураваны касцёл. Храм пабудаваны ў стылі неаготыкі з цэглы і камня. Будынак аднавежавы з трыма нефамі. Інтэр'ер мае каляровыя роспісы і семь алтароў. Галоўны алтар мае абраз Маці Божай Чанстаховай. Вакол касцёла па перыметру пабудавана мураваная бутавая агароджа з брамай. Недалёка захаваўся мураваны будынак плябані. Касцёл дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.07875789
Даўгата: 25.21644325

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

03.12.2024

Асава. Касцёл Святога Юрыя

У мястэчку з прыгожай назвай Асава ёсць мураваны касцёл Святога Юрыя. Першы драўляны  касцёл быў заснаваны ў 1666 годзе за сродкі Казіміра і Аляксандры Францкевічаў, якія ў той час былі ўладальнікамі мястэчка. У 1732 годзе будуецца новы касцёл па фундацыі Юрыя Радзівіла. Першапачаткова касцёл быў двухвежавы, але затым іх разабралі. Напрыканцы 19 стагоддзя касцёл уяўляў з сябе прамавугольны ў плане будынак да якога прыбудавана пяцігранная апсіда. Касцёл быз накрыты двухсхільным гонтавым дахам. Галоўны фасад быў упрыгожаны трохвугольным франтонам з выявай скульптуры Святога Юрыя. Побач з касцёлам знаходзілася двухярусная вежа – званіца.

Паколькі стары касцёл у пачатку 20 стагоддзя ўжо ня мог умясціць усіх вернікаў, то ў 1910 годзе быў пабудаваны новы мураваны храм. У часы Польскай дзяржавы ў міжваенны перыяд колькасць прыхаджан пры касцёле перавышала 4 тысячы чалавек.

Касцёл пабудаваны ў стылі неаготыкі з жоўтай цэглы і бутавага камяня. Храм трохнефны. Над уваходам пабудавана васьмігранная вежа – званіца. Галоўны ўваход пабудаваны ў выглядзе неагатычнага партала. Інтэр'ер распісаны раслінным арнаментам у стылі мадэрн. Касцёл мае 7 алтароў і галоўны з іх названы ў гонар Маці Божай Чанстаховай. Галоўны алтар выкананы ў стылі неаготыкі.

Касцёл абнесены мураванай агароджай з бутавага камяня. За касцёлам захаваўся будынак мураванай плябані.

Каментары

Усяго каментароў: 0