Знай свой край

Знай свой край

Навасёлкі. Дом-музей дзеда Талаша.

Музей

Музей

Беларусь, Гомельская вобласць, Петрыкаўскі раён, вёска Навасёлкі, вул. набярэжная, д. 25

0

213

25.03.2025

Апісанне

Музей славутага ўдзельніка партызанскага руху дзеда Талаша быў адкрыты 7 лістапада 1989 года. Размешчаны ён у 9 км ад горада Петрыкаў у вёсцы Навасёлкі, на яго радзіме.

Васіль Ісакавіч Талаш або дзед Талаш праславіўся сваёй актыўнай партызанскай дзейнасцю і ўдзелам у грамадзянскай, савецка-польскай і Вялікай Айчыннай войнах. Дзед Талаш з'явіўся галоўным героем аповесці Якуба Коласа "Дрыгва", прысвечанай партызанскай барацьбе на Палессі падчас Грамадзянскай вайны.

Катэгорыі

Экспазіцыя

Экспазіцыя

Гістарычнае

Гістарычнае

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.14044823
Даўгата: 28.60577707

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Ольга Ерёменко

25.03.2025

Дом-музей дзеда Талаша.

Усё сваё жыццё дзед Талаш пражыў у вёсцы Навасёлкі. Пры ўездзе ў вёску ўстаноўлена разьбяная брама і пяць скульптурных кампазіцый, выкананых з векавога дуба. Плошча экспазіцыі складае 63 метры квадратных. Яна складаецца з раздзелаў: 1. Сям'я дзеда Талаша; 2. Дзед Талаш і аднавяскоўцы; 3. 125-130-ая партызанскія брыгады.


Экспазіцыя ўяўляе сабой рэканструяваную сядзібу, з размешчанымі на ёй малой хатай, пабудаванай па макеце былога дома Дзеда Талаша, спаленай белапалякамі, новым домам, пабудаваным Талашам і яго сынамі, а таксама адрынай, склепам і студняй.


У "сянцах" малой хаты стаіць куфар для бялізны, ткацкі станок, жорны, якімі малолі зерне, тут жа пяньковая сетка дзеда. Цікавымі з'яўляюцца рэчы выстаўленыя ў доме: драўлянае вядро, доўгая сялянская "канопа", стол за якім Талаш сядзеў са сваёй сям'ёй, тут жа самавар, на печы дэжа для тэсту.

Злева ад хаты знаходзіцца хлеў, дзе трымалі жывёлу. У ім выстаўлены розныя прылады сялянскай працы, човен з дуба. Далей склеп для захоўвання прадуктаў і калодзеж шостым.


Захаваўся і другі дом, які пабудавалі Талаш і яго сыны пасля Грамадзянскай вайны. Дом адрэстаўраваны. У ім размешчана экспазіцыя, якая расказвае пра жыццё і баявы шлях Талаша, яго паплечнікаў і аднавяскоўцаў. У адной з вітрын музея знаходзяцца асабістыя рэчы Талаша: лыжка, шапка, рэмень. Шмат яго фатаграфій сярод партызан, з Якубам Коласам, фотарэпрадукцыі з карцін. На стэндзе фатаграфіі сыноў і дачок, а іх у яго было трынаццаць. Асобны стэнд з фотаздымкамі, прысвечаны 130 - й Петрыкаўскай і 125-й Капаткевіцкай партызанскім брыгадам. 


Пражыў дзед Талаш гераічнае жыццё. У перыяд польскай акупацыі ён быў камандзірам партызанскага атрада з 300 чалавек, быў разведчыкам пяхотнага палка, а таксама выконваў важныя даручэнні Чырвонай Арміі па распаўсюджванню падпольнай літаратуры за Ліней фронту і сярод польскіх салдат. У 76 гадоў ён быў у шэрагах Чырвонай Арміі па ўласным прызванні. Быў дзед Талаш і старшынёй сельскага Савета.


У 1928 годзе за актыўны ўдзел у партызанскім руху падчас Грамадзянскай вайны ён быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. Амаль у стогадовым узросце, падчас Вялікай Айчыннай вайны праводзіў актыўную дзейнасць па забеспячэнні беларускіх партызан адзеннем, боепрыпасамі і прадуктамі харчавання. У 100 гадоў працягваў працаваць лесніком Петрыкаўскага лясгаса.


Памёр дзед Талаш у 103 годзе і пахаваны на гарадскіх могілках у Петрыкаве. У гарадскім парку ўсталяваны помнік з бюстам Васіля Ісакавіча Талаша працы вядомага беларускага скульптара Заіра Азгура.


Дзед Талаш - легендарная асоба, вядомая многім з нас яшчэ са школьнай лавы. Гэта чалавек, які стаў прататыпам аповесці Якуба Коласа і сімвалам беларускага патрыятызму.

Каментары

Усяго каментароў: 0