Знай свой край

Знай свой край

Наваельня. Царква Раства Багародзіцы

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., Дзятлаўскі р., Наваельня.

0

280

02.12.2024

Апісанне

У мястэчку Наваельня Дзятлаўскага раёна, ёсць некалькі цікавых помнікаў даўніны. Гэта мемарыяльная калона 18 стагоддзя, касцёл, чыгуначная станцыя і праваслаўная царква. Спачатку царква была драўляная і належыла ўніятам. Храм пабудавалі ў 18 стагоддзі і святыня загінула ў пажары ў 1847 годзе. Новы мураваны храм быў узведзены ў 1879 годзе па тыпавому праекту ў псеўда – рускім стылі. Будынак быў адрэстаўраваны ў апошнія гады. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.45296244
Даўгата: 25.57997189

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

02.12.2024

Наваельня. Царква Раства Багародзіцы

На ўскрайку мястэчка Наваельня, якое знаходзіцца паміж Дзятлава і Навагрудкам, пабудавана праваслаўная царква Раства Багародзіцы. Храм узведзены ў 1876 – 1879 гадах па праеекту архітэктара А. Лазінскага на месцы старой уніяцкай царквы, якая была пабудавана ў 1755 годзе і загінула ў час пажару ў 1847 годзе.

 У 1872 годзе прыхаджане Наваельні напісалі хадатайства аб будаўніцтве новай царквы ў Гродна ў царкоўна – будаўнічы камітэт, дзе прасілі пабудаваць ім любы храм, хаця бы драўляны. Яны пісалі, што на свае сродкі пабудавалі невялікую капліцу на могілках, якая крыта саломай. Просьбу пачулі і быў узведзены новы мураваны храм. Пры царкве быў прыход у які ўваходзіла 10 вёсак, было 2 царкоўна – прыхадскія школы.

Царква мураваная. Пабудавана па тыпавому праекту ў псеўда – рускім стылі. Складаецца з чатырох асноўных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Малітоўная зала – гэта кубавідны аб'ём, які накрыты шматгранным дахам. Над царквой васмігранны барабан з цыбулінай. На бакавых сценах круглыя люкарні і арачныя аконыя праёмы пабудаваны ў два ярусы. Фасады царквы маюць упрыгожванні і дэкор, як старажытнарускія храмы.

Царква па перыметру абнесена мураваным заборам з бутавага камяня.

Каментары

Усяго каментароў: 0