Магілёў. Дом гарадской управы.
Славутасьць
Беларусь, Магілёўская вобл., г. Магілёў, вул. Ленінская, 1.
0
51
29.04.2025
Апісанне
У горадзе Магілёве На Плошчы Славы каля ратушы размяшчаецца старажытны будынак гарадской управы. Першапачаткова тут былі гандлёвыя рады Гандлёвай плошчы, а потым будынак перабудавалі пад гарадскую ўправу. Пасля рэвалюцыі ў доме размяшчаўся Дом культуры Чырвонай арміі. У час гітлераўскай акупацыі Дом культуры салдат вермахта. Пасля вайны быў Дом культуры будтрэста. Зараз пасля рэканструкцыі ў будынку знаходзіцца гарадскі ЗАГС.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.89478583
Даўгата: 30.33149161
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
29.04.2025
Магілёў. Дом гарадской управы.
На плошчы Славы горада Магілёва знаходзіцца некалькі старажытных будынкаў. Раней плошча называлася Гандлёвая ў часы Вялікага Княства Літоўскага, а ў часы Расійскай імперыі Губернатарская. Многія гістарычныя будынкі не дайшлі да нашага часу. Але злева ад ратушы захаваўся будынак былой гарадской управы.
Першапачаткова будынак быў прыстасаваны пад гандлёвыя рады гандлёвай плошчы, і, магчыма, што дом пабудавалі ў 18 стагоддзі, а ў 19 стагоддзі ў часы Расійскай імперыі перабудавалі ў стылі класіцызму і псеўдарускім стылі. Быў надбудаваны трэці паверх. У часы Першай сусветнай вайны, калі ў Магілёве была Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандуючага расійскай арміі, у гэтым доме былі ўстановы стаўкі і сталовая. Гэты дом наведваў імператар Расійскай імперыі Мікалай II.
Пасля рэвалюцыі ў будынку быў дом культуры салдат Чырвонай Арміі. У будынку праводзіліся сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі ў перыяд беларусізацыі ў 1920-я гады. Падчас гітлераўскай акупацыі ў будынку знаходзіўся Дом культуры салдат вермахта.
Пасля вайны будынак аднавілі, і тут працаваў Дом культуры будтрэста № 12. Пасля развалу СССР помнік адрэстаўравалі і пераабсталявалі пад гарадскі ЗАГС.
Каментары
Усяго каментароў: 0