Ліда. Помнік Францыску Скарыне
Славутасьць
Беларусь, Гродзенская вобл., г. Ліда, вул. Савецкая.
0
310
08.12.2024
Апісанне
У самым цэнтры Ліды недалёка ад замка знаходзіцца помнік Францыску Скарыне. Помнік усталяваны ў ліпені 1993 года. Скульптар беларус Валяр'ян Янушкевіч. Сродкі на помнік збіралі жыхары Лідскага раёна і ахвяравалі прадпрыемствы і прадпрымальнікі. Ф. Скарына асветнік і беларускі першадрукар. Выдаў у 1517 годзе кнігу «Псалтыр» у Праге, дзе і пахаваны. У цэнтры Прагі Скарыне таксама ўсталяваны помнік.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Літаратурны
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.88974941
Даўгата: 25.3032981
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
08.12.2024
Ліда. Помнік Францыску Скарыне
У цэнтры горада Ліда недалёка ад замка ёсць помнік Францыску Скарыне. Помнік быў усталяваны 25 ліпеня 1993 года і прымеркаваны да другой гадавіны незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Скульптар вядомы на Беларусі мастак і скульптар Валяр'ян Янушкевіч. У час збора сродкаў актыўны ўдзел прынялі жыхары і прадпрыемствы Лідскага краю.
Францыск Скарана яшчэ пры жыцці заслужыў славу і павагу беларускага народа і быў шырока вядомы за межамі нашай краіны.
Ф. Скарына (1470? – 1551?) – беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, асветнік і гуманіст, філосаф і грамадскі дзеяч, медык і перакладчык. У гонар Ф. Скарыны узводзяцца помнікі і называюцца вуліцы, у гонар Ф. Скарыны на Беларусі існуе дзве дзяржаўныя ўзнагароды: ордэн і медаль. Скарына нарадзіўся ў горадзе Полацк у сям'і купца. Скончыў універсітэт у Кракаве. Абараніў ступень доктара медыцыны, здаўшы іспыт у Падуанскім універсітэце ў Італіі. Затым пераехаў у Прагу і ў жніўні 1517 года выдаў першую друкаваную беларускую кнігу кірылічным шрыфтам пад назвай «Псалтыр». Недзе каля 1520 года Скарына пераязжае ў Вільню ў сталіцу Вялікага княства Літоўскага, дзе заснаваў першую ва Усходняй Еўропе друкарню і выдаў «Малую падарожную кніжку».
Памёр і пахаваны ў Праге, дзе ў цэнтры горада ў парку таксама ўсталяваны вялікі помнік нашаму асветніку.
Каментары
Усяго каментароў: 0