Знай свой край

Знай свой край

Лань. Свята-Пакроўская царква.

Храм

Храм

Беларусь, Мінская вобл., Нясвіжскі раён, Лань.

Апісанне

У мястэчку Лань Нясвіжскага раёна пабудавана драўляная праваслаўная царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Храм пабудаваны ў 19 стагоддзі на грошы князя Радзівіла і памешчыка Грыневіча.

У 1863 годзе за кошт казны царква перабудавана. У 1874 годзе насупраць царквы была пабудавана каменная брама-званіца. Потым храм адрамантавалі ў 1904 годзе. Пасля вайны царква была зачынена. У 1990 годзе будынак вярнулі вернікам.

Помнік узведзены ў стылі народнага драўлянага дойлідства. Будынак складаецца з трох асноўных архітэктурных частак. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

06.03.2025

Лань. Свята–Пакроўская царква.

У Нясвіжскім раёне ў мястэчку Лань захавалася драўляная праваслаўная царква, якую асвяцілі ў гонар Пакрава Прасвятой Багародзіцы. Храм узведзены на самым ускрайку мястэчка на мясцовых могілках.


        Святыня пабудавана ў часы Расійскай імперыі ў 1842 – 1844 гадах. Сродкі на пабудову царквы далі князь Радзівіл і памешчык Грыневіч. Мясцовыя землі, дзе размяшчаўся прыход царквы, належылі гэтым памешчыкам.


          Праз нейкі час, у 1863 годзе, царква была перабудавана. Сродкі на перабудову былі выдзелены дзяржаўнай казной. Усяго было вылучана на храм і іканастас 2202 рублі. У 1874 годзе на супраць царквы была пабудавана мураваная брама–званіца з бутавага камяня. Брама зроблена ў тэхніцы ізюмнай кладкі.

Потым храм адрамантавалі ў пачатку 20 стагоддзя ў 1904 годзе.


        Пасля Вялікай Айчыннай вайны царкву зачынілі ў 1962 годзе. Напрыканцы існавання Савецкага Саюза ў 1990 годзе будынак перадалі праваслаўным вернікам. Царкву зноў асвяцілі і пачалі праводзіць службы. У 1992 годзе адбыўся пажар і быў пашкоджаны помнік. Храм адбудавалі і адрамантавалі.


       Царква пабудавана ў стылі народнага драўлянага дойлідства. Будынак складаецца з трох асноўных архітэктурных частак: прытвор, малітоўная зала і апсіда. Асноўны аб'ём накрыты чатырохсхільным дахам.

Каментары