Знай свой край

Знай свой край

Крошын. Парк і дом культуры

Прыродны аб'ект

Прыродны аб'ект

Беларусь, Брэсцкая вобл., Баранавіцкі р., Крошын.

0

293

07.10.2024

Апісанне

Мястэчка Крошын вядомы на ўсю Беларусь, як радзіма паэта Паўлюка Багрыма. Быў тут калісці велічны парк з сядзібай, якую ў 19 стагоддзі наведвалі выбітныя пісьменнікі і дзячы. Захаваўся да нашых дзён парк з векавымі дрэвамі. А на ўскраіне парка ў савецкі час быў пабудаваны Дом культуры, у якім знаходзіцца ўнікальная калекцыя нарродных строяў.

Катэгорыі

Крушня

Крушня

З дзецьмі

З дзецьмі

Паркавая зона

Паркавая зона

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Актыўны адпачынак

Актыўны адпачынак

Гідралагічны

Гідралагічны

Экспазіцыя

Экспазіцыя

Батанічны

Батанічны

Літаратурны

Літаратурны

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.20205792
Даўгата: 26.15757311

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

07.10.2024

Крошын. Парк і дом культуры

Як пад'едзеце да Крошына, то адразу пабачыце векавы парк, на беразе ракі Шчара. А на ўскраіне парка знаходзіцца мясцовы Дом культуры. Калісці тут у парку была сядзіба Святаполк – Завадскага. У 15 стагоддзі ў Крошыне будуецца першы касцёл. З 16 стагоддзя сядзібай мясцовай валодалі паны Пуцята. З 18 стагоддзя Прушынскія тут гаспадарылі, а затым Валовічы і Радзівілы, якія былі з мястэчка Паланэчка. У 1842 годзе дачка Мацвея Радзівіл Антаніна выйшла замуж за Яўгенія Роберта Святаполк – Завадскага і да 1939 года гэты род уладарыў у гэтых мясцінах. У парку быў драўляны двухпавярховы палац, які згарэў у часы Першай сусветнай вайны. Да нашых дзён захаваўся пейзажны парк плошча якога 5 гектараў. У парку захаваўся дуб – помнік, які ў 1884 годзе пасадзіў вядомы паэт Антон Адзінец і навуковец і пісьменнік Ігнат Дамейка. Пісьменнікі Адынец і Дамейка скончылі Віленскі ўніверсітэт, прымалі ўдзел у таемных студэнцкіх гуртках філаматаў і філарэтаў, сябравалі з вядомым беларускім і польскім паэтам Адамам Міцкевічам.  У парку пабачыце высокі холм – гэта парэшткі капліцы – пахавальні Радзівілаў і Святаполк – Завадскіх. Мясцовы Дом культуры мае ўжо 50 год сваёй гісторыі. Сучасны будынак быў пабудаваны яшчэ у савецкі час. Але слаўная гэта ўстанова не будынкам, а ўнікальнай калекцыяй беларускіх строяў і карцін вядомых мастакоў. Створана музейная калекцыя. Выставу і музей у Доме культуры можна паглядзець бясплатна.

Каментары

Усяго каментароў: 0