Знай свой край

Знай свой край

Калектыўная. Царква Святога Мікалая Цудатворца.

Храм

Храм

Беларусь, Віцебская вобласць, Полацкі раён, Баравухскі сельсавет, вёска Калектыўная

0

94

31.01.2025

Апісанне

У 1750 годзе ў маёнтку Ропна, размешчаным непадалёк ад Полацка, на могілках была ўзведзена мураваная царква ў гонар Святога Мікалая Цудатворца. Гэты храм лічыцца ўзорам барочнай архітэктуры. У цяперашні час тут працягваюць праводзіць работы, накіраваныя на аднаўленне дадзенага храма.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 55.53331396
Даўгата: 28.71689719

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Ольга Ерёменко

31.01.2025

Царква Святога Мікалая Цудатворца ў вёсцы Калектыўнай.

Каменны храм у вёсцы Калектыўнай быў узведзены ў 1750 годзе. Гэтыя землі раней належалі Полацкаму Богаяўленскаму манастыру, з якога кожны год у маі ажыццяўляліся хросныя хады з асабліва шанаваным абразом Божай Маці «Іверская». У Полацкім раёне гэта адзіны храм у стылі позняга барока з элементамі класіцызму.

Мураваная царква Святога Мікалая ўвянчаная васьмігранным драўляным барабанам з купалам.


У 1920-я гады, у перыяд антырэлігійнай кампаніі, царкву зачынілі, а святары падвергліся рэпрэсіям. Па ўспамінах мясцовых жыхароў, у будынку храма адкрылі інтэрнат для работнікаў ільнозавода.

Адраджэнне храма пачалося толькі ў 1990-я гады. Праваслаўныя палачане актыўна збіралі сродкі для аднаўлення храма.

17 верасня 2022 года ў старажытнай царкве Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў вёсцы калектыўная Полацкага раёна адбылася першая Боская Літургія пасля амаль стогадовага перапынку.

У гэтым жа годзе на ахвяраванні храму былі прадастаўлены іканастас, пасад і ахвярнік, былі выкананы работы па ўкладцы бетоннай падлогі. Усе жадаючыя і сёння могуць дапамагчы аднаўленню храма і знайсці рэквізіты рэлігійнай абшчыны на сайце Полацкай епархіі.


Царква Свяціцеля Мікалая Цудатворца знаходзіцца ў прыгожым ціхім месцы і з'яўляецца сёння важным помнікам архітэктуры і культуры рэгіёну. Яна не толькі служыць месцам для набажэнстваў, але і з'яўляецца аб'ектам гістарычнай і культурнай спадчыны, якія прывабліваюць увагу як мясцовых жыхароў, так і турыстаў.

Каментары

Усяго каментароў: 0