Клюшчаны. Касцёл Святога Яўхіма.
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Астравецкі район, Клюшчаны.
0
30
16.02.2025
Апісанне
У мястэчку Клюшчаны Астравецкага раёна ёсць драўляны касцёл Святога Яўхіма і мураваная капліца 19 стагоддзя. Касцёл узведзены ў 18 стагоддзі па фундацыі Я. Корсака. У1915 – 1916 гадах пры касцёле служыў ксянзом вядомы беларускі паэт і пісьменнік Казімір Сваяк.
Некалькі год таму касцёл быў моцна пашкоджаны пажарам. Зараз храм аднаўляецца. Вакол храма пабудавана мураваная агароджа і брама. Недалёка каля Клюшчан знаходзіцца мураваная капліца і парк сядзібы Шайкуны.
Катэгорыі

На рэстаўрацыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Літаратурны
Месцазнаходжанне
Шырата: 54.96481814
Даўгата: 26.15830618
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
26.02.2025
Клюшчаны. Касцёл Святога Іаахіма.
У Астравецкім раёне ў мястэчку Клюшчаны ёсць драўляны Каталіцкі Касцёл Святога Іаахіма. Касцёл пабудаваны ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 1726 годзе за сродкі я.Корсака. Быў адрамантаваны ў часы Расійскай імперыі ў 1905 годзе.
Нейкі час ксяндзом пры касцёле служыў Казімір Сваяк (1890-1926) - паэт і драматург, літаратуразнаўца і публіцыст. Сапраўднае імя Канстанцін Стаповіч. Вучыўся ў Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі.
У чэрвені 1915 года ў газеце «Беларус» было надрукавана віншаванне ксяндзу Канстанціну Стаповічу ад парафіянаў Клюшчан з прычыны яго першай імшы ў тутэйшым касцёле Святога Іаахіма.
Стаповіч у Клюшчанах стварыў хор, дзе спявалі дзяўчаты і хлопцы з розных вёсак і мястэчак: Кісялёва, Вялікай Казаноўшчыны, Будрань, Пятрашышак і Трашчанаў. Сам Стаповіч умеў граць на скрыпцы і меў лірычны тэнар. Разам з хорам развучвалі рэлігійныя і беларускія народныя песні: "Гусі", "Красна каліначка", "Салавейка" і "Зялёны дубочак".
Імшу ксёндз вёў на беларускай мове.
У Клюшчанах быў створаны нелегальны гурток "Саюз сваякоў" для самаадукацыі на аснове хрысціянскай этыкі.
У ваколіцах мястэчка з дапамогай ксяндза Стаповіча было створана сем школ. Былі адкрыты курсы падрыхтоўкі настаўнікаў, а падручнікі прывозілі з Вільні.
За беларусізацыю касцёла ксяндза Стаповіча ў 1916 годзе перавялі ў іншы касцёл на Беласточчыне.
Казімір Сваяк памёр у 1926 годзе ад сухотаў. Ён прасіў сяброў і паплечнікаў, каб яго пахавалі ў Клюшчанах. Але пахавалі паэта ў Вільні на могілках Росы.
У 1936 годзе, калі яму адкрывалі помнік у Вільні, з Клюшчан прыйшла пешшу за 80 кіламетраў вялікая група моладзі.
Касцёл быў зачынены пасля Вялікай Айчыннай вайны, і вернуты каталіцкім вернікам у 1990 годзе. Некалькі гадоў таму храм быў моцна пашкоджаны падчас пажару. Храм цяпер знаходзіцца на стадыі аднаўлення.
Вакол храма ўзведзена каменная агароджа з варотамі з цэглы і бутавага каменя.
Недалёка ад касцёла ў мястэчку Шайкуны захавалася каменная капліца 19-га стагоддзя і парк ад былой сядзібы.
Каментары
Усяго каментароў: 0