Кішчыцы. Пакроўская царква.
Храм
Беларусь, Магілёўская вобл., Дрыбінскі р-н.,вёска Кішчыцы.
0
322
06.09.2024
Апісанне
Паміж Магілёвам і Дрыбіным ёсць вёска Чэрнеўка ў якой захавалася Траецкая царква. А калі з трасы павярнуць трохі ў бок, то праз некалькі кіламетраў вы прыедзеце ў амаль вымершую вёску Кiшчыцы. Тут захавалася Свята – Пакроўская царква 19 стагоддзя. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 54.1552852
Даўгата: 30.7614748
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
10.09.2024
Кішчыцы. Пакроўская царква
Калісці вёска Кішчыцы была вялікім мястэчкам. А зараз яно полувемершае. Але нейкім дзівам на ўскрайку мястэчка захавалася царква Пакроўская. Царква першапачаткова была пабудавана драўляная ў 18 стагоддзі. А ўжо мураваную пабудавалі ў 1845 годзе. Храм пабудаваны на самым узвышшы над вёскай, як архітэктурную дамінанту. Царква пабудавана ў модным у тыя часы рэтраспектыўна-рускім стылі з рысамі класіцызму. Аб’ём храма развіваеца па падоўжанай восі. Галоўны аб’ём , квадратны ў плане. Фасады царквы завершаны кілепадобнымі франтонамі. З боку галоўнага фасада пабудавана вежа-званіца, якая мае тры ярусы. У інтэр’еры царквы захавалася старадаўняя кафельная печка. А вакол храма ёсць дарэвалюцыйны каваны жалезны забор. Так што вы будзеце прыемна здзіўлены, калі пабачыце сярод такой глушы гэты прыгожы светлы храм у абрамленні векавых ліп.
Каментары
Усяго каментароў: 0