Знай свой край

Знай свой край

Івянец. Парэшткi сядзібы Плявака.

Сядзіба

Сядзіба

Беларусь, Мінская вобл., Валожынскі р., г. Івянец, вул. Прамысловая, 31

Апісанне

За сваю гісторыю невялікі гарадок Івянец Валожынскага раёна меў розных уласнікаў і гаспадароў. З пачатку 19 стагоддзя прадстаўнікі роду Плявака пабудавалі на ўскраіне мястэчка сваю сядзібу. Гаспадарскі дом быў узведзены на беразе ракі Волма.

Будынак быў аднапавярховы мураваны з высокім цокальным паверхам. Былі таксама парк і гаспадарчыя пабудовы. У 20 стагоддзі сядзіба моцна пацярпела і гаспадарскі палац зараз знаходзіцца ў руінах.
Амбар і стайня адрэстаўраваны і з'яўляюцца філіялам «Івянецкага музея традыцыйнай культуры».

Катэгорыі

Крушня

Крушня

На рэстаўрацыі

На рэстаўрацыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Паркавая зона

Паркавая зона

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

16.12.2024

Івянец. Сядзіба Плявака.

Мястэчка Івянец вядомае з 14 стагоддзя. Спачатку было ўласнасцю Вялікага князя Літоўскага Вітаўта, потым належыла ўнуку князя Альгерда, а ў 16 – 18 стагоддзях Салагубам.

 З 1808 года гаспадарамі тут быў род Плявака, якія пабудавалі сядзібу на беразе ракі Волма. Сядзіба пабудавана на высокай тэрасе і складалася з некалькіх будынкаў і парка: невялікі сядзібны гаспадарскі дом, капліца, піларама і гаспадарчыя будынкі. Сядзібны дом быў размешчаны ў глыбіні парку. Будынак быў аднапавярховы з чырвонай цэглы на высокім цокальным падмурку з бутавага камяня. Было дзве веранды. У цэнтры, з боку галоўнага фасада, засцеклёная веранда з двустворчатай дзвер'ю. Адзін з фасадаў будынка выходзіў да ракі. На тарцэ дома была вітая лесвіца, якая вяла на мансарду. Каля сядзібы быў невялікі парк 70 на 70 метраў.  Будынак гаспадарскі быў моцна пашкоджаны ў 20 стагоддзі і зараз ад яго засталіся толькі руіны. Пару гаспадарчых будынкаў – гэта амбар і стайня адрэстаўраваныя ў апошнія гады і зараз гэта працуе, як філіял мясцовага музея пад назвай «Іаянецкі музей традыцыйнай культуры».


Каментары