Знай свой край

Знай свой край

Хоцімск. Свята-Троіцкі сабор

Храм

Храм

Беларусь. Магілёўская вобласць. Горад Хоцімск. вул. Кірава, 24

0

300

14.08.2024

Апісанне

Траецкая царква размешчана ў самым цэнтры Хоцімска на былой гандлёвай плошчы. Ён быў пабудаваны ў 1873 годзе ў стылі эклектыкі па тыпавым праекце. За савецкім часам храм быў зачынены, тут працаваў раённы Дом культуры. У 1992 годзе царква была вернутая вернікам і праведзены рамонт.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.408459
Даўгата: 32.5792779

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

14.08.2024

Хоцімск. Царква Святой Троіцы.

Яшчэ з часоў Рэчы Паспалітай была вядомая царква Святой Троіцы ў Хоцімску. Храм быў драўляны і да нашага часу не захаваўся. У 1861 годзе ў невялікім мястэчку Хоцімск у гонар адмены прыгоннага права была закладзена царква Святой Троіцы. Асвяцілі храм у маі 1873 года на свята Пяцідзясятніцу. Асвячэнне праводзіў магілёўскі архіепіскап Яўсевій. У царкве былі створаны прыдзелы ў гонар Казанскай іконы Божай Маці і Святога Мікалая. Царква пабудавана ў самым цэнтры гарадка на гандлёвай плошчы, што адразу ператварыла храм у гарадскую дамінанту. За савецкім часам святыню зачынілі ў 1930-х гадах. Тут працавалі банк, школа механізатараў, склад і раённы Дом культуры. У часы гітлераўскай акупацыі набажэнства было адноўлена. Пасля вайны ў царкве быў склад і Дом культуры. І толькі пасля развалу Савецкага саюза і звароту да ўладаў грамадскасці ў 1992 годзе святыня вярнулася да вернікаў. Пры саборы дзейнічае нядзельная школа для прыхаджан. 

Каментары

Усяго каментароў: 0