Знай свой край

Знай свой край

Гродна. Будынак магістрата (вул. Савецкая, 8).

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. Савецкая, 8.

0

40

25.02.2025

Апісанне

У Гродне на скрыжаванні вуліцы Савецкай з вуліцай Дамініканскай знаходзіцца будынак былога дамініканскага кляштара 18-га стагоддзя. У розныя часы ў будынку размяшчалася Дамініканская школа, жаночая гімназія, паліцэйскае ўпраўленне, арыштанцкая, казарма, гарадская ўправа і магістрат.

У савецкі перыяд працавалі рэдакцыі газет, кабінет абкама партыі, Дом народнай творчасці, Дзяржаўны ансамбль песні і танца пад кіраўніцтвам выдатнага кампазітара і дырыжора Рыгора Шырмы. Працаваў абласны тэатр лялек. Потым Дом афіцэраў.

Зараз у будынку размяшчаецца аддзяленне павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў устаноў культуры і мастацтва.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.68084309
Даўгата: 23.82952753

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

25.02.2025

Гродна. Будынак магістрата.

У горадзе Гродна на скрыжаванні пешаходнай вуліцы Савецкай з вуліцай Дамініканскай (па адрасе вул.Савецкая, 8) знаходзіцца будынак былога дамініканскага кляштара. Будынак каменны, двухпавярховы. Мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.


Першапачаткова належаў будынак каталіцкаму манастыру і быў узведзены ў 18 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага. Скончана пабудова гэтага дома ў 1789 годзе, і тут размяшчалася Дамініканская школа.

У часы Расійскай імперыі да 1932 года працавала Гродзенская павятовая школа, а будынак належаў дамініканскаму манастыру. Потым тут размяшчаўся жаночы пансіён жаночай гімназіі Гродна. Да 1894 года памяшканні займала Марыінская жаночая гімназія.


Пасля гэтага з 1894 года па 1915 – размяшчалася гарадское ўпраўленне Гродна і гарадское ўпраўленне паліцыі. У 1910 годзе тут таксама была арыштанцкая.

У 1911 годзе ў будынку жыў паліцмайстар Іван Фрымерман.

У гады Першай сусветнай вайны падчас нямецкай акупацыі размяшчалася вайсковая казарма.

З 1919 года з прыходам польскай улады памяшканні займае да прыходу савецкай улады 1939 года гарадскі магістрат.

Пасля далучэння да Савецкай Беларусі ў 1939 годзе будынак займае гарадскі выканаўчы камітэт Гродна.


Пасля Вялікай Айчыннай вайны працуе рэдакцыя газеты "Гродзенская праўда", чыгуначнай газеты "Заходняя магістраль", армейская газета "Чырвоны сцяг". 

Партыйны кабінет абкама партыі з 1948 года. З 1949 года Дом народнай творчасці, Дзяржаўны ансамбль песні і танца пад кіраўніцтвам выдатнага кампазітара і дырыжора Рыгора Шырмы. Працаваў абласны тэатр лялек. З 1953 года Дом афіцэраў.


Зараз у будынку размяшчаецца аддзяленне павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў устаноў культуры і мастацтва. На фасадзе ўстаноўлена памятная шыльда кампазітару і паэту а.Шыдлоўскаму.

Каментары

Усяго каментароў: 0