Знай свой край

Знай свой край

Гродна. Касцёл Здабыцця Святога Крыжа.

Храм

Храм

Беларусь, Гродна, вуліца Парыжскай Камуны, 1А

0

257

22.10.2024

Апісанне

У Гродне, на высокім беразе Нёмана, размяшчаецца архітэктурны комплекс Касцёла Здабыцця Святога Крыжа і кляштара бернардынцаў, пабудаваны яшчэ ў XVII стагоддзі. Гэта самы стары дзеючы каталіцкі храм у горадзе, і адзін з найстаражытнейшых у заходняй частцы Беларусі. Таксама, гэта самы высокі касцёл у Гродне, вышыня званіцы разам з крыжам складае прыкладна 60 метраў.

У архітэктурным плане, касцёл уяўляе сабой базіліку з вялікай выцягнутай паўкруглай апсідай і двума сакрыстыямі, і спалучае розныя стылі: готыку, барока і рэнесанс. Інтэр'ер храма датаваны XVII-XVIII стагоддзем, мае шмат роспісу і скульптурных кампазіцыяў.

Унутры касцёла знаходзіцца ўнікальны арган XVII стагоддзя, які да гэтага часу захоўвае сваю аўтэнтычнасць і стварае непаўторную атмасферу дзякуючы свайму гучанню.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.67522093
Даўгата: 23.8305285

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

С Н

22.10.2024

Гродна. Касцёл Святога Крыжа і кляштар бэрнардынаў.

Гісторыя касцёла ў Гродне цесна звязана з прыбыццём у горад манахаў-бернардынцаў. У 1494 годзе Вялікі князь Літоўскі Аляксандр Ягелончык падарыў ім зямлю для будаўніцтва манастыра і касцёла. Першапачаткова касцёл быў драўляным, а будаўніцтва каменнага пачалося ў 1595 годзе пры падтрымцы караля Жыгімонта ІІІ Вазы. Па легендзе, значныя ахвяраванні на будаўніцтва зрабілі салдаты, якія вярталіся з перамогай, кожны з якіх даў па талеры, а канцлер Леў Сапега ахвяраваў тысячу талераў. У 1618 г. віленскі біскуп Яўстафій Валовіч асвяціў касцёл, што азначала завяршэнне яго будаўніцтва. Касцёл, жылы корпус і чатырох'ярусная вежа-званіца ўтвараюць адзіны комплекс з унутраным дваром.

Касцёл і кляштар ордэна бернардынцаў лічыцца адным з унікальных архітэктурных ансамбляў у Гродне. У ім праглядаюцца элементы некалькіх архітэктурных стыляў. Выступоўцы ступеністыя контрфорсы і спічастыя высокія аконныя праёмы на тыльным і бакавых фасадах маюць дачыненне да готыкі. Крывалінейныя формы верхняга яруса галоўнага фасада разам з барочнымі элементамі ўваходнай групы ставяцца да стылю барока. А выступ фасада разам з часткай перакрыцця і нішы са скульптурамі ўласцівыя эпосе рэнесансу. Усе гэтыя стылі гарманічна спалучаюцца і ўтвараюць адзіную архітэктурную кампазіцыю.

У касцёле былі пахаваны члены шляхетных сем'яў, такія як Масальскія, Эйсманты і Андрэй Станіслаў Сапега. Існуе легенда аб падзямеллі пад храмам, дзе таксама былі пахаванні. У 1894 годзе пісьменніца Эліза Ажэшка вянчалася ў гэтым касцёле са сваім другім мужам.

У 1832 годзе манастыр быў зачынены, а касцёл стаў парафіяльным. У савецкі час у храме размяшчалася бюро судова-медыцынскай экспертызы і санстанцыя. Касцёл вярнулі каталікам у 1990 годзе. Тут адкрылі вышэйшую рымска-каталіцкую семінарыю. Дзейнічае яна да гэтага часу. Пры семінарыі з 1997 года адкрыта бібліятэка, якая налічвае больш за 20 000 экзэмпляраў свецкай і рэлігійнай літаратуры.

Каментары

Усяго каментароў: 0