Гродна. Бровар Кунца.
Славутасьць
Гродзенская вобласць, Гродна, вуліца Завадская, 2
Апісанне
Гродзенскі піўзавод - помнік прамысловай архітэктуры, заснаваны ў 1877 годзе аўстрыйскім прадпрымальнікам Іосіфам Кунцам. Ён размясціўся ў будынку, які раней належаў дваранскім радам Сапегаў і Агінскіх, захаваўшы архітэктурныя дэталі мінулага. Вытворчасць піва вялася па еўрапейскіх стандартах, і ўжо да пачатку 20-га стагоддзя аб'ёмы дасягалі больш за 3,5 мільёнаў літраў у год. Прадукцыя завода карысталася попытам не толькі ў Гродне, але і ў іншых гарадах Расійскай імперыі.
Напрыканцы 20-га стагоддзя завод, які працаваў на састарэлым абсталяванні, не вытрымаў канкурэнцыі з імпартным півам. У 2007 годзе вытворчасць піва была канчаткова спынена, а сама юрыдычная асоба скасавана ў 2014 годзе. З тых часоў будынак паступова прыходзіў у заняпад. У 2020 годзе у комплекса будынкаў былога піваварнага завода з'явіўся новы ўладальнік, і з 2022 года пачылася маштабная рэстаўрацыя ўсяго комплексу.
Вэб сайт:
https://grodnobrowar.by/Катэгорыі
На рэстаўрацыі
Гістарычнае
Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Yaroslav Sg
23.10.2025
Гродна. Бровар Кунца.
У цэнтры Гродна, на беразе Нёмана, размешчаны комплекс будынкаў з гісторыяй, якая сыходзіць у 19-е стагоддзе. Першапачаткова гэта быў палац Сапегаў і Агінскіх. У 1870-х яго набыў аўстрыйскі прадпрымальнік Юзаф Кунц, які вывучаў піваварства ў Празе. У 1877 годзе ён перабудаваў будынак у бровар, захаваўшы частку архітэктурных элементаў. Так пачалася гісторыя Гродзенскага піўзавода.
Да пачатку 20-га стагоддзя завод стаў найбуйнейшым у горадзе. Вытворчасць вялася па еўрапейскіх стандартах, з абсталяваннем з Чэхіі і Германіі. У 1914 годзе аб'ёмы перавысілі 3,5 млн літраў. Піва пастаўлялася не толькі па рэгіёне, але і ў Іншыя гарады Расійскай імперыі.
У 20-м стагоддзі завод неаднаразова мяняў уладальнікаў. Пасля Кунца ім кіравалі яго сыны, затым Браніслаў Краткоўскі. У міжваенны перыяд - Гарацый Гелер. У Першую сусветную частку абсталявання вывезлі ў Германію, пазней вытворчасць працягнуў Юдал Марголіс. У 1930-х якасць прадукцыі палепшылася.
У Другую сусветную завод працягваў працу. Немцы выкарыстоўвалі яго для забеспячэння войскаў, а генератары спатрэбіліся гораду пасля вайны. У савецкі час прадпрыемства было нацыяналізавана і працягвала працу нават пасля распаду СССР.
Напрыканцы 20-га стагоддзя завод стаў нерэнтабельным з-за састарэлага абсталявання і канкурэнцыі з імпартам. У 2007 годзе вытворчасць спынілі, у 2014 годзе прадпрыемства ліквідавалі. Будынкі пачалі разбурацца, але захавалі гістарычную каштоўнасць.
У 2020 годзе з'явіўся новы ўладальнік. З 2022 года пачалася рэстаўрацыя. Выяўленыя пілястры, аркі і падвалы, якія сыходзяць пад бераг Нёмана. Плануецца музей, арт-прастора і аднаўленне бровара. Таксама - будаўніцтва новага квартала, узгодненага з гістарычнай часткай.


-1761150408821.png&w=3840&q=75)

-1761150280654.png&w=3840&q=75)