Гродна. Дом урача Тальгейма.
Славутасьць
Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. Леніна, 22.
0
21
17.02.2025
Апісанне
У горадзе Гродна шмат ёсць унікальных помнікаў архітэктуры і даўніны. І калі вы будзеце гуляць па вузкім вулачкам гістарычнага цэнтра, то завітайце абавязкова на перакрыжаванне вуліцы Карбышава з вуліцай Леніна. Там на вуглу вы пабачыце двухпавярховы мураваны незвычайны будынак у стылі мадэрн. Гэта дом, які ў 1911 годзе пабудавалі для ўрача Аляксандра Тальгейма. На першым паверсе прымалі пацыентаў, і нават былі стацыянарныя пакоі. А на другім паверсе жыў сам урач.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.68070509
Даўгата: 23.84040058
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
17.02.2025
Гродна. Дом урача Тальгейма.
У гістарычным цэнтры горада Гродна сярод старажытных вузкікіх вулачак да нашага часу захаваўся незвычайны асабняк, які ў Гродна называюць дом урача Тальгейма. Будынак размяшчаецца на перакрыжаванні вуліцы Карбышава з вуліцай Леніна.
Будынак узведзены ў 1911 годзе. Гэты дом ствараўся па індывідуальнаму праекту для сям'і ўрача Аляксандра Тальгейма. Будаваўся дом з улікам спецыфікі працы ўрача. На першым паверсе знаходзіліся прыёмныя пакоі, працоўны кабінет. Тут нават былі дзве палаты для стацыянара па чатыры койкі ў кожнай. А другі паверх прызначаўся для самога гаспадара будынка і яго родных. У памяшканні можна было патрапіць праз два ўвахода: адзін зроблены для наведвальнікаў урача, а другі для сям'і ўрача.
Будынак з'яўляецца помнікам ў стылі севернага мадэрну. Гэта двухпавярховы мураваны дом, дзе маецца падвал. Будынак мае складаную аб'ёмна – прасторавую кампазіцыю. Фасады атынкаваныя. Падвальны цокальны паверх зроблены з каменных блокаў.
Архітэктурнай дамінантай з'яўляецца сярэдні аб'ём з вежай, які размяшчаецца на вуглу. Вежа мае тры паверхі. З боку вуліцы Карбышава захавалася ў інтэр'еры паліхромная плітка ў вестыбюлі.
Каментары
Усяго каментароў: 0