Знай свой край

Знай свой край

Гродна. Царква Святога Уладзіміра.

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. Перамогі, 5.

0

14

17.02.2025

Апісанне

У горадзе Гродна ў прамысловай частке горада за ракой Нёман захавалася мураваная праваслаўная царква Святога Уладзіміра. Храм пабудавалі ў неарускім стылі з жоўтай і чырвонай цэглы. У часы Першай сусветнай вайны іканастас і каштоўныя рэчы эвакуіравалі ў Расію. У часы Польскай дзяржавы храм перабудавалі і стварылі новы іканастас. Пасля Вялікай Айчыннай вайны вакол храма сфарміравалася прамысловая зона, і царкву хацелі знесці, але вернікі не дапусцілі знішчэння святыні. Царква адрамантавана і дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.66454895
Даўгата: 23.82800723

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

17.02.2025

Гродна. Царква Святога Уладзіміра.

У горадзе Гродна за ракой Нёман захавалася да нашага часу праваслаўная царква 19-га стагоддзя, якую асвяцілі ў гонар Святога Уладзіміра.


 Храм пабудавалі ў часы Расійскай імперыі. Залажылі першы камень у падмурак летам 1895 года. Храм узводзілі па праекту архітэктара Івана Плотнікава.


Ахвяраванні на пабудову храма збіралі ня толькі ў Гродна, але і з усёй Расійскай імперыі. Напрыклад, 150 рублёў ахвяраваў Іаан Кранштадскі. Інтэр'ер рабілі ўжо ў 1896 годзе, а іканастас стварыў вядомы маскоўскі мастак Дзмітрый Струкаў. У снежні 1896 года царкву асвяцілі.


  У часы Першай сусветнай вайны пры набліжэнні фронта і ў час эвакуацыі з храма былі вывезены ў Расію ўсе каштоўныя рэчы і ў тым ліку разабралі і вывезлі іканастас.

У перыяд Польскай дзяржавы ў 1920 – 1930 – я гады храм перабудавалі і стварылі новы іканастас.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны каля царквы тэрыторыю пачалі актыўна забудоўваць: пабудавалі побач шклозавод і завод карданых валоў, зрабілі насып аўтамабільнай дарогі. Царкву хацелі спачатку зрабіць клубам шклозавода, а потым і ўвогуле знесці. Але дзякуючы веруючым храм удалося захаваць.


Помнік узведзены ў неарускім стылі. Складаецца будынак з асноўных чатырох частак: прытвор, трапезная, асноўны аб'ём і апсіда. Над прытворам надбудавана двухярусная вежа–званіца. Асноўны аб'ём накрыты чатырохсхільным дахам. Да асноўнага аб'ёму прыбудавана пяціграная апсіда. У інтэр'еры маецца драўляны іканастас.

Каментары

Усяго каментароў: 0