Знай свой край

Знай свой край

Галошава. Сядзіба Цюндзявіцкіх

Сядзіба

Сядзіба

Беларусь, Віцебская вобл., Талочынскі р., Галошава.

Апісанне

У Талочынскім раёне захавалася шляхецкая сядзіба паноў Цюндзявіцкіх. Даехаць у Галошава ня проста, але можна. Ехаць лепш з трасы Талочын – Орша праз мястэчка Каханава. Маёнтак быў узведзены напрыканцы 19 стагоддзя. Быў пабудаваны дом мураваны, флігель, гаспадарчыя пабудовы і пасаджаны парк. За савецкім часам маёнтак прыйшоў у заняпад. Сядзібе неабходна рэстаўрацыя. На ўскрайку сядзібы на беразе возера, усталяваны каменны крыж.

Катэгорыі

Крушня

Крушня

Гістарычнае

Гістарычнае

Паркавая зона

Паркавая зона

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

22.11.2024

Галошава. Сядзіба Цюндзявіцкіх

Значнаю гістарычную каштоўнасць у Талачынскім раёне прадстаўляе старадаўняя шляхецкая сядзіба ў Галошава.

У вёсцы Галошава на мяжы 19 – 20 стагоддзяў быў створаны маёнтак панамі Цюндзявіцкімі на беразе возера Глубокае. Былі ўзведзены сядзібны дом, гаспадарчыя пабудовы і пейзажны парк. Мураваны дом узведзены ў 1897 годзе, як адзначаюць даследчыкі, згодна традыцыям мясцовай сядзібнай архітэктуры з некаторымі элементамі неакласіцызму. Будаваўся з цэглы, якую выраблялі на мясцовым цагляным заводзе.

У доме былі бібліятэка, кабінет, калекцыя твораў мастацтва. Ацяпленне  пячное.

Дамінуе ў будынку двухпавярховая цэнтральная частка з аднапавярховымі бакавымі крыламі, якія накрыты двухсхільнымі дахамі з трохвугольнымі франтонамі на тарцах.

Будынак узведзены згодна сіметрычнай аб'ёмна – прасторавай кампазіцыі. У дэкоры выкарыстаны пілястры. Уваходны чатырохкалоны порцік размяшчаецца ў левым крыле. Каля маёнтка захаваўся двухпавярховы цагляны  флігель, парк з алеямі, сажалка.

Пасля рэвалюцыі Цюндзявіцкія выехалі ў Польшчу, а ў сядзібе адчынілі школу. У час вайны тут размяшчаўся нямецкі гарнізон.

Пасля вайны будынак прыйшоў у заняпад і зараз знаходзіцца ў занядбаным стане.

У 1996 годзе на беразе возера недалёка ад сядзібы быў усталяваны каменны крыж.

Каментары