Знай свой край

Знай свой край

Мінск. Кальварыйскія могілкі.

Мемарыяльны комплекс

Мемарыяльны комплекс

Беларусь, Мінская вобласць, г. Мінск, вул. Кальварыйская, 45.

0

550

30.09.2024

Апісанне

У Мінску захавалася толькі некалькі старадаўніх могілак. Кальварыйскія могілкі, якія на дадзены момант з'яўляюцца найстарэйшымі ў Мінску, маюць вялікую гістарычную і культурную каштоўнасць. Спачатку тут хавалі толькі каталікоў, а затым прадстаўнікоў усіх канфесій. Крыжаўзвіжанская царква пабудавана ў цэнтры могілак у 19 стагоддзі. Тут знаходзіцца больш за 30 тысяч пахаванняў, сярод якіх ёсць і вядомыя беларускія мастакі, пісьменнікі і паэты.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Літаратурны

Літаратурны

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.908982
Даўгата: 27.50497446

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

30.09.2024

Кальварыйскія могілкі.

Недалёка ад гістарычнага цэнтра Мінска захаваліся старадаўнія Кальварыйскія могілкі. У народзе называецца Кальварыя, або Кальварыйскае прадмесце. Назва Кальварыя перакладаецца з лацінскай мовы як чэрап, або лысая гара, Calvaria – Галгофа.


Пры ўваходзе на могілкі мы спачатку праходзім праз мураваную браму, якая пабудавана ў 1830 годзе на сродкі гісторыка Юрыя Кабылянскага. Пад адной з апор брамы пахавана яго жонка Юзэфа. Брама пабудавана ў стылі класіцызму і аздоблена дэкорам.


Архітэктурнай дамінантай Кальварыi з'яўляецца касцёл Узвіжэння Святога Крыжа, у якім пахаваны вядомы беларускі, польскі і літоўскі мастак Ян Дамель (1780 – 1840), яскравы прадстаўнік мастацкай школы Віленскага ўніверсітэта.

Касцёл будуецца ў 1839 – 1841 гадах у неагатычным стылі. У савецкі час, калі ўсе касцёлы Мінска былі зачынены – гэты касцёл быў адзіным, які працаваў для вернікаў. Касцёл аднанефны з прамавугольнай апсідай.


На Кальварыі маецца больш за 30 тысяч пахаванняў. Захаваліся старадаўнія капліцы. На Кальварыі пахаваны народны паэт Ніл Гілевіч, гісторык Генадзь Кісялёў, паэт Алесь Пісьмянкоў і многія іншыя вядомыя дзеячы.

Каментары

Усяго каментароў: 0